Ян Коцера
Ян Коцера | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 снежня 1871[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 красавіка 1923[5][1][…] (51 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Член у | |
Уплыў на | František Lydie Gahura[d], Karel Kotas[d], Josef Štěpánek[d] і Leo Kammel[d][9] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян Коцера (чэшск.: Jan Kotěra, 18 снежня 1871, Брно — 17 красавіка 1923, Прага) — чэшскі архітэктар, дызайнер і графік. Адзін з папярэднікаў сучаснай чэшскай архітэктуры.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Архітэктурную адукацыю атрымаў у Акадэміі прыгожых мастацтваў у Вене, у прафесара Ота Вагнера. У пачатковы перыяд сваёй творчасці знаходзіўся пад уплывам стылю Венскага сэцэсіёна. Пазней, пасля знаёмства з працамі Фрэнка Лойда Райта паступова пераходзіць да формаў функцыяналізму. Адначасова ўключае ў свае працы чэшскія нацыянальныя элементы, у выніку атрымліваецца сімбіёз мадэрнісцкага і нацыянальнага ў яго архітэктуры. Аказаў уплыў на развіццё чэшскай архітэктуры не толькі створанымі ім будынкамі, але і як выкладчык. Адным з найбольш вядомых вучняў Яна Коцера быў Ёсеф Гочар. Я. Коцера быў прафесарам пражскай Акадэміі мастацтваў і заснавальнікам ў ёй класа архітэктуры.
Выбраныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Перабудова і пашырэнне палаца Чырвоны Градэк (1894—1896)
- Дом Петэрка, Прага (1899—1900)
- Народны дом у Просцеёве (1905—1907)
- Дом Лайхтэра, Прага (1908—1909)
- Усходне-чэшскі музей, Градзец-Кралавэ (1909—1912)
- Моцартэум, Прага (1911—1913)
- Юрыдычны факультэт Карлавага ўніверсітэта, Прага (1907—1931)
Зноскі
- ↑ а б Jan Kotěra // European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Jan Kotera // Structurae — Ratingen: 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Котера Ян // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Котера Ян // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých u Nejsvětějšího srdce Páně na Vinohradech, sign. SPVIN Z3, s. 52
- ↑ Prix D. Umělecké památky Prahy: Velká Praha M–Ž — Academia, 2017. — С. 890. — 1752 с. — (Umělecké památky Prahy) — ISBN 978-80-200-2469-5
- ↑ Vědecká knihovna v Olomouci Jan Kotěra // REGO Праверана 1 красавіка 2024.
- ↑ https://www.wienerwohnen.at/hof/1070/Gablenzgasse-35-37.html
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Коцера Ян // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Jan Kotěra — The Founder of Modern Czech Architecture, Prag 2001
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ян Коцера