Ян Кхама
| Ян Кхама | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| англ.: Ian Khama тсвана: Ian a Sêrêtsê | |||||||
| | |||||||
|
|||||||
| Віцэ-прэзідэнт | Мампаці Мерафхэ (2008 – 2012) Панатшэга Кедзікілвэ (2012 – 2014) Макветсі Масісі (2017 – 2018) |
||||||
| Папярэднік | Фестус Магае | ||||||
| Пераемнік | Макветсі Масісі | ||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Фестус Магае (1998 – 2008) | ||||||
| Папярэднік | Фестус Магае | ||||||
| Пераемнік | Мампаці Мерафхэ | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
27 лютага 1953[1][2] (73 гады) |
||||||
| Бацька | Серэтсэ Кхама | ||||||
| Маці | Ruth Williams Khama[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Ваенная служба | |||||||
| Гады службы | 1977 – 1998 | ||||||
| Род войскаў | Узброеныя сілы Батсваны | ||||||
| Званне | Генерал-лейтэнант | ||||||
| Узнагароды | |||||||
Серэтсэ Кхама Ян Кхама (англ.: Seretse Khama Ian Khama, 27 лютага 1953, Вялікабрытанія) — 4-ы прэзідэнт Батсваны з 1 красавіка 2008 да 1 красавіка 2018. З 1 красавіка 1998 года да 1 красавіка 2008 займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Батсваны.
Сын першага прэзідэнта Батсваны Серэтсэ Кхамы і ураджэнкі Вялікабрытаніі Рут Уільямс, якая выйшла замуж за Серэтсэ ў 1948 годзе, калі той вывучаў юрыспрудэнцыю ў Оксфардскім універсітэце.
Прафесійны пілот, да 1998 — камандуючы арміяй. Стаўшы віцэ-прэзідэнтам, у тым жа годзе быў абраны ў парламент. З кастрычніка 1999 да студзеня 2000 — міністр па справах прэзідэнта і дзяржаўнай адміністрацыі. З 22 ліпеня 2003 — старшыня Дэмакратычнай партыі Батсваны.
У красавіку 2022 года Ян Кхама быў выкліканы ў суд сваёй краіны. Былога кіраўніка дзяржавы абвінавачваюць, сярод іншага, у незаконным захоўванні агнястрэльнай зброі. Справа датуецца 2016 годам[4].
Зноскі
- ↑ Ian Khama // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Ian Khama // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bethke F. S. Database of Cabinet Politics in Sub-Sahara Africa
- ↑ (фр.) Botswana : l'ex-président Ian Khama convoqué par la justice. Africanews.