Ян Непамук (абраз з Трабаў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Непамук. 1732
Матэрыял палатно, алей
Памеры 93 × 75,5 см
Музей старажытнабеларускай культуры, Мінск

Ян Непамук — абраз з касцёла в. Трабы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці, напісаны ў 1732 годзе. Захоўваецца ў калекцыі Музея старажытнабеларускай культуры (інв. КП-344, Ж-84)[1]. Памер абраза — 93 × 75,5 см[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Абраз у арыгінальнай раме з лацінскім надпісам

Выява Святога Яна Непамука напісана на палатне алейнымі фарбамі, якое было прымацавана да дошкі, аформленай у вузкую драўляную разьбяную раму. Пры рэстаўрацыі палатно было дэманціравана з драўлянага шчыта і нацягнута на падрамнік. А надпіс на латыні «S. Iohannes Nepomucenus. Anno Domini 1732», які і сведчыць пра дату стварэння абраза, застаўся на ранейшай цвёрдай аснове. Рама з вышэйпрыведзеным надпісам ад абраза «Ян Непамук» выяўлена ў фондасховішчы музея[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]