Перайсці да зместу

Ян Павал Нагель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Павал Нагель
Дата нараджэння 8 мая 1934(1934-05-08)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 мая 1997(1997-05-21)[1] (63 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар
Узнагароды

Ян Павал Нагель, сапраўднае імя — Хорст (н.-луж.: Jan Pawoł Nagel, 8 мая 1934, Лоза, Германія21 мая 1997, Лічэн, Германія) — лужыцкі кампазітар і грамадскі дзеяч. Старшыня лужыцкай культурна-грамадскай арганізацыі «Домавіна» (1991-1992).

Нарадзіўся 8 мая 1934 года 8 мая 1934 года ў лужыцкай сялянскай сям'і. Музычную адукацыю пачаў у музычнай школе Гёрліца. Працягнуў адукацыю ў Нямецкай вышэйшай музычнай акадэміі ў Берліне. Навучаўся ў магістратуры ў класе Рудольфа Вагнера-Рэгені ў Нямецкай акадэміі мастацтваў. З 1964 года на працягу двух гадоў быў дырэктарам хору пры Дзяржаўным ансамблі лужыцкай народнай культуры ў Баўтцэне і кіраўніком ансамбля Лужыцкай вышэйшай музычнай школы ў Котбусе. Потым працаваў пазаштатным кампазітарам. У 1968 годзе змяніў сваё імя на Ян Павал. Быў старшынёй рабочай групы лужыцкага музыказнаўства. У 1991 годзе быў абраны старшынёй культурна-грамадскай арганізацыі «Домавіна». З 1991 года супрацоўнічаў з музычным выдавецтвам «ENA-Musikverlag».

Памёр 21 мая 1997 года пасля працяглай хваробы ў вёсцы Лічэн.

Спалучаў у сваіх творах матывы лужыцкай народнай музычнай культуры з музыкай XX стагоддзя. Работы Яна Павала Нагеля неаднаразова запісваліся для радыё і кампакт-дыскаў. У 1998 гады выдаў аўтабіяграфію на нямецкай мове «Kindheit in Litschen».

  • «Passacaglia für großes Orchester»;
  • «Sinfonia 2 „Voces della noche“ nach Texten von Gabriela Mistral»;
  • «Drei Gesänge für Bariton und Orchester auf Gedichte Johannes von Bobrowski»;
  • «Sonate für Violine und Klavier»;
  • «Sorbische Tänze für Streichquartett»;
  • «Klavierquintett»;
  • «Ave Maria (Motette)»;
  • «Streichquartett Nr. 2»;
  • «Drei Fabeln von Gotthold Ephraim Lessing für Sprecher und Instrumente»;
  • «Kocoriana-Suite im alten Stil»;
  • «Morceaux caracteristiques für Violoncello und Klavier»;
  • «Variationen für Violoncello und Orchester über einen alten sorbischen Tanz».

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #12195045X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #12195045X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  • Radochla, Edeltraud: Jan Paul Nagel : Komponist, Dirigent und Förderer der sorbischen/wendischen Kultur, in: Stog — Der Schober: das Jahrbuch mit Geschichten aus dem Spreewald / Hrsg.: Förderverein Heimatgeschichte «Stog» e.V., Burg, 2008