Ян Петр Ёрдан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ян Петр Ёрдан
ням.: Jan Pětr Jordan
Jan Petr Jordan 1891.jpg
Дата нараджэння 15 лютага 1818(1818-02-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 мая 1898(1898-05-20) (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці публіцыст, купец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Альма-матар
Член у

Ян Петр Ёрдан (ням.: Jan Petr Jordan; 15 лютага 1818, Чэшкецы (цяпер у складзе камуны Гёда), Каралеўства Саксонія20 мая 1891, Вена) — нямецкі філолаг-славяназнавец, па паходжанню серб-лужычанін.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 15 лютага 1818 года ў сербалужыцкай вёсцы Чэжкецы. У 1830 годзе паступіў у Лужыцкую семінарыю ў Празе, якую скончыў у 1836 годзе, пасля чаго да 1840 вывучаў тэалогію ў Карлавым універсітэце, вучыўся таксама ў Вацлава Ганкі. У 1837 г. апублікаваў першы артыкул аб лужыцкіх сербах, у 1841 г. надрукаваў «Граматыку сербавендскай мовы ў Верхняй Лужыцы» (ням.: Grammatik der wendisch-serbischen Sprache in der Oberlausitz). У наступным годзе па палітычных матывах вымушаны быў пакінуць Прагу і пасяліўся ў Лейпцыгу, дзе ў 1843 годзе заснаваў першы нямецкі часопіс, прысвечаны вывучэнню руху славянаў: «Jahrbücher für slavische Literatur, Kunst und Wissenschaft». У 1841 годзе быў адным з ініцыятараў выдання літаратурнай газеты «Jutnička», якая ў чэрвені 1842 г. была ператворана ў штотыднёвік «Tydźenska Nowina». Чытаў у Лейпцыгскім універсітэце лекцыі па славяназнаўству. З 1843 года выдаваў у Лейпцыгу навуковы часопіс «Jahrbücher für slavische Literatur, Kunst und Wissenschaf». Апублікаваў «Гісторыю рускай літаратуры» (ням.: Geschichte der russischen Literatur; 1846), выдаў чэшска-нямецкі і польска-нямецкі слоўнікі. Пад яго імем выдаў некалькі сваіх твораў чэшскі пісьменнік Клацэль.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]