Ян Святаполк-Мірскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Святаполк-Мірскі
герб «Бялыня»
герб «Бялыня»
падкаморы браслаўскі[d]
суддзя гродскі браслаўскі[d]

Род Святаполк-Мірскія
Бацька Антоні Мірскі[d]
Маці Эмілія са Свірскіх[d]
Жонка Тэкля з Зяновічаў[d]
Дзеці Юзэфа Святаполк-Мірская[d]
Член у

Ян Святаполк-Мірскі (польск.: Jan Światopełk-Mirski) — ураднік, дзяржаўны службовец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Святаполк-Мірскіх герба «Бялыня». Сын Антонія, падкаморага браслаўскага, і Эміліі са Свірскіх[1].

Суддзя гродскі браслаўскі ў 1788 годзе, староста хараброўскі, апошні падкаморы браслаўскі[1].

Уладальнік Камянполля[1].

Сябра масонскай ложы «Паўночная паходня» ў Мінску, масон 2-й ст. у 1820 годзе[2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Тэкляй з Зяновічаў, дачкой Антонія, падкаморыя полацкага, і Элеаноры Важынскай, меў трох дочак і двух сыноў[1]:

  • Іван;
  • Клаўдзій;
  • Юзэфа, у шлюбе з Бярнардам Чаховічам;
  • Марыя, у шлюбе з Лісоўскім, падкаморым лепельскім;
  • Ганна, у шлюбе з Беліковічам, падкаморым полацкім.

Зноскі

  1. а б в г Uruski Seweryn. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. T.11 s. 123
  2. Швед, В. В. Мірскі Ян // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]