Перайсці да зместу

Ян Станіслаў Казакевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Станіслаў Казакевіч
Нараджэнне 1802
Смерць 1848
Член у
Адукацыя
Бітвы

Ян Станіслаў Казаке́віч (польск.: Jan Stanisław Kozakiewicz; 1802, Дзісенскі павет, Мінская губерня — 1848, Томск, Сібір[1]) — філамат, юрыст, публіцыст.

Вучыўся ў Віленскім універсітэце, дзе ўдзельнічаў у патрыятычных арганізацыях. З 27 студзеня 1820 года член «Саюза сяброў»; хутка стаў яго старшынёй. З 1820 таксама ў Таварыстве філарэтаў, дзе ўзначальваў «Ліловую групу» (студэнтаў-юрыстаў), потым узначаліў яшчэ адну юрыдычную групу — «белых». Распрацаваў праграму пашырэння дзейнасці Таварыства праз далучэнне ксяндзоў і дзейнасць студэнтаў на вакацыях. З гэтай мэтай 24 сакавіка 1821 года ўвайшоў у склад спецыяльнага камітэта, створанага дзеля збірання статыстычных даных па краю. Аўтар многіх рэфератаў, гісторыка-юрыдычных і статыстычных даследаванняў. Калі ў 1822 з «Саюза сяброў» вылучылася новая арганізацыя філадэльфістаў, увайшоў туды і хутка ўзначаліў яе[1].

Арыштаваны ў 1823 пасля выкрыцця віленскіх маладзёжных арганізацый. Дзякуючы намаганням сваякоў пазбег выгнання, але застаўся пад наглядам паліцыі[1].

Удзельнічаў у паўстанні 1830—1831 гадоў. Пасля паражэння паўстання выехаў у Францыю[1].

У 1832 жыў у Страсбургу. Потым вярнуўся ў родны край, дамогся рэабілітацыі. Распачаў адвакацкую практыку, стаў адным з найвядомейшых віленскіх адвакатаў. Быў запрошаны на пасаду адваката Радзівілаўскай камісіі. У 1834 стаў сакратаром тайнага таварыства — Літоўскага Камітэта. У 1836 пазнаёміўся ў Мінску з Ш. Канарскім, наладзіў сувязь паміж ім і Літоўскім Камітэтам. Захоўваў шыфры і іншыя дакументы арганізацыі[1].

Арыштаваны ў 1838 годзе. Прыгавораны да бестэрміновай ссылкі. Вывезены ў Томск, дзе працаваў на здабычы золата. З 1844 у канцылярыі томскага губернатара[1].

Зноскі