Ян Сухадольскі (?—пасля 1795)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Сухадольскі
гараднічы мсціслаўскі[d]
9 верасня 1758 — 28 лютага 1765
Папярэднік Рафал Тадэвуш Нерановіч-Шпілеўскі[d]
Пераемнік Леан Антоні Дэвіц[d]
13-ы харунжы мсціслаўскі[d]
28 лютага 1765 — 9 сакавіка 1767
Папярэднік Ян Казімір Лендарф[d]
Пераемнік Міхал Цеханавецкі[d]
13-ы падкаморы мсціслаўскі[d]
9 сакавіка 1767 — 1795
Папярэднік Ян Юзаф Кіркор[d]

Нараджэнне невядома
Смерць не раней за 1795
Род Сухадольскія[d]
Бацька Ян Антоній Сухадольскі
Маці Тэрэза з Пяшкевічаў[d]
Партыя
Званне паручнік
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава

Ян Сухадольскі (? — пасля 1795) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Сухадольскіх герба «Ястрабец» зменены. Нарадзіўся ў сям’і Яна Антонія Сухадольскага і Тэрэзы з Пяшкевічаў.

Мсціслаўскі гараднічы ў 1758—1765, харужы ў 1765—1767, падкаморы з 1767. Служыў у войску, у 1748—1752 таварыш пяцігорскай харугвы Яго Каралеўскай Мосці, з 1754 харужы, у 1760—1789 паручнік. Быў прыхільнікам «Фаміліі», удзельнічаў у абранні на трон Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў 1764 годзе. Пасол на соймы 1764, 1766. Дэпутат Трыбунала ВКЛ у 1759.

Меў маёнткі ў Мсціслаўскім ваяводстве (Карпекі, Харонеў, Ёла, Жураўка, Лешчанка), Новагародскім павеце (Перасека), Троцкім ваяводстве (Раціннікі, Міканоск), Ковенскім павеце (Лікішкі, Каўганы).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаў ордэн Св. Станіслава (1777).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сухадольскі Ян // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
  • Мяцельскі А. А. Мсціслаўскае княства і ваяводства ў ХІІ—ХVIII стст. Мінск: Беларуская навука, 2010. 664 с., іл.
  • Deputaci Trybunału Głównego Wielkiego Księstwa Litewskiego (1697—1794). Spis / Pod redakcją Andrzeja Rachuby opracowali Andrzej Rachuba i Przemysław P. Romaniuk przy współpracy Andreja Macuka i Jewgienija Aniszczenki. Warszawa: DiG, 2004. 448 s.
  • Haratym Andrzej. Suchodolski Jan // PSB. T. XLV/3. Warszawa; Kraków, 2008. S. 281—283.