Ян Сяньцзінь
Ян Сяньцзінь | |
---|---|
кіт.: 杨衔晋 | |
Дата нараджэння | 4 мая 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 лютага 1984 (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік |
Навуковая сфера | батаніка |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Yen C.Yang».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI |
Ян Сяньцзінь (кіт. трад. 楊銜晉, спр. 杨衔晋, піньінь Yáng Xián-jìn; 1913—1984) — кітайскі батанік і лесавод.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ян Сяньцзінь нарадзіўся 4 мая 1913 года ў павеце Цзяхэ правінцыі Чжэцзян. З 1931 года вучыўся ў Нацыянальным цэнтральным універсітэце ў Нанкіне, у 1935 годзе скончыў аддзяленне сельскай гаспадаркі і лесаводства, пасля чаго застаўся там працаваць на пасадзе асістэнта. У 1937 годзе Ян быў прызначаны навуковым супрацоўнікам і рэдактарам у Нанкінскім інстытуце біялагічных навук.
З 1942 года Ян Сяньцзінь выкладаў у званні прафесара ў Фуданьскім універсітэце. У красавіку 1945 года ён адправіўся ў ЗША, атрымліваць дадатковую адукацыю ў Ельскім універсітэце. Вярнуўшыся ў Кітай у жніўні 1946 года, ён працягнуў выкладаць у Фуданьскім універсітэце, а таксама стаў ад’юнкт-прафесарам Хэнаньскага ўніверсітэта ў Кайфыне. Таксама ён працаваў прафесарам ва Універсітэце Тунцзі ў Шанхаі.
У маі 1950 года Ян стаў прафесарам і дэканам дэпартамента лесаводства Паўночна-ўсходняга сельскагаспадарчага каледжа. З 1952 года быў прафесарам зноў арганізаванага Паўночна-Усходняга універсітэта. З 1956 года Ян — член Камуністычнай партыі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Ян Сяньцзінь быў спецыялістам па сістэматыцы сямейства лаўровыя (Lauraceae), яго аўтарству належаць апрацоўкі родаў Litsea, Neolitsea і Actinodaphne ў манаграфіі флоры Кітая. Апісаў звыш 70 новых відаў раслін.
Памёр Ян Сяньцзінь ў Пекіне 6 лютага 1984 года.
Некаторыя навуковыя публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Yang Y.C. An enumeration of lauraceous plants from Szechuan and Sikang(англ.) // Contributions from the Biological Laboratory of the Chinese Association for the Advancement of Science : journal. — 1948. — Т. 13. — № 1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- 杨衔晋 个人介绍 (кіт.). Northeast Forestry University (3 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2015. Праверана 1 лютага 2015.