Яраслаў Канстанцінавіч Кардаш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яраслаў Кардаш
Пол мужчынскі
Поўнае імя Яраслаў Канстанцінавіч Кардаш
Спецыялізацыя спартыўная барацьба[d]
Нарадзіўся 3 мая 1991(1991-05-03) (32 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Трэнеры Ігар Мікалаевіч Вардзіс
Вячаслаў Аляксандравіч Максімовіч
Рост 171 см

Яраслаў Канстанцінавіч Кардаш (нар. 3 мая 1991, г. Бярозаўка, Лідскі раён, Гродзенская вобласць, Беларуская ССР, СССР) — беларускі барэц грэка-рымскага стылю ў вагавай катэгорыі да 66 кг. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа. Чэмпіён Беларусі 2012, 2014 і 2016 гадоў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

На ранніх этапах праходзіў падрыхтоўку ў СДЮШАР № 3 Лідскага раёна.

Сярэбраны прызёр Голдэн Гран-пры 2012 у Баку (Азербайджан). У тым жа годзе на Чэмпіянаце Беларусі ў Магілёве заваяваў залаты медаль.

Бронзавы прызёр Голдэн Гран-пры 2013 у Стамбуле (Турцыя). У тым жа годзе на Чэмпіянаце Еўропы заняў толькі 18-е месца. На летняй Універсіядзе 2013 года ў Казані прайграў у першым крузе. Сярэбраны прызёр Чэмпіянату Беларусі 2013 года ў Лідзе.

У 2014 прымаў удзел у Чэмпіянаце свету, але прайграў у 1/8 фіналу, на Чэмпіянаце Еўропы ў тым жа годзе прайграў у 1/16 фіналу. На Чэмпіянаце Беларусі 2014 года ў Брэсце заваяваў залаты медаль.

Сярэбраны прызёр Чэмпіянату Беларусі 2015 года ў Лідзе.

Чэмпіён Беларусі 2016 года ў вагавай катэгорыі да 66 кг.

Вучыцца на факультэце фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Палітычныя погляды[правіць | правіць зыходнік]

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[1][2].

Зноскі

  1. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  2. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]