Яраслаў Раманавіч Мацук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яраслаў Раманавіч Мацук
Дата нараджэння 15 красавіка 1939(1939-04-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 ліпеня 2020(2020-07-13) (81 год)
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
медаль «Ветэран працы»
Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва

Яраслаў Раманавіч Мацук (15 красавіка 1939,  с. Цэгіў, Гарохіўскі раён, Валынская вобласць, Украіна — 13 ліпеня 2020) — урач ветэрынарнай медыцыны, гістолаг, эмбрыёлаг. Доктар біялагічных навук (1985), прафесар (1986).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Львоўскі зоаветэрынарны інстытут (спецыяльнасць «Ветэрынарыя», 1962; аспірантура, спецыяльнасць «Гісталогія, цыталогія, эмбрыялогія», 1966).

Працаваў у Львоўскім НДІ пералівання крыві і неадкладнай хірургіі (1966), Львоўскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1966—1968), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (1968—2020; педыятрычны факультэт, у 1968—1990 і з 1997 — кафедра гісталогіі, цыталогіі і эмбрыялогіі, прафесар, у 1997—2002 — загадчык кафедры; у 1990—1997 — загадчык Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыі).

Науковыя інтарэсы: органы страўнікава-кішэчнага тракту і палавых сістэм.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Знак «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва» (1973), медаль «Ветэран працы» (1978) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Закономерности морфофункциональных изменений экзокринных гландулоцитов желез желудка при нарушенном балансе в организме гидрокортизона и тестостерона : автореферат диссертации … доктора биологических наук : 03.00.11 / Мацюк Ярослав Романович. — Москва, 1985.
  • Мацюк Яраслаў Раманавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2000. — Т. 10. — С. 232.
  • Мацюк Ярослав Романович // Заведующие кафедрами и профессора Гродненского государственного медицинского (института) университета : биографический справочник. — Гродно, 2003. — С. 134—136.
  • Мацюк Ярослав Романович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. — Гродно, 2008. — С. 104—105.