Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогій імя С. З. Гжыцкага
Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогій імя С.З. Гжыцкага (ЛНУВМБ) | |
---|---|
укр.: Львівський національний університет ветеринарної медицини та біотехнологій імені С.З. Ґжицького. | |
![]() | |
Міжнародная назва | Stepan Gzhytskyi National University of Veterinary Medicine and Biotechnologies in Lviv |
Заснаваны | 1784 |
Рэарганізаваны | 1881 |
Тып | профільны ўніверсітэт |
Рэктар | Стыбель Уладзімір Уладзіміравіч |
Рэктар | Q16718113? |
Студэнты | 6000 |
Дактары | 42 |
Прафесары | 36 |
Юрыдычны адрас | вул. Пекарская 50, 79010 Львоў, Украіна |
Сайт | lvet.edu.ua |
Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогій імя С.З. Гжыцкага (укр.: Львівський національний університет ветеринарної медицини та біотехнологій імені С. З. Ґжицького) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ветэрынарнага і медыка-біялагічнага профілю, размешчаная ў Львове.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
- Імператарска-каралеўская ветэрынарная школа са школай кавання коней з клінікай-стацыянарам для жывёл у Львове — з 1881 г.
- Львоўская акадэмія ветэрынарнай медыцыны — з 1 кастрычніка 1897 г.
- Львоўскі ветэрынарны інстытут
- Львоўская акадэмія ветэрынарнай медыцыны — з 1992 г.
- Львоўская акадэмія ветэрынарнай медыцыны імя С.З. Гжыцкага — з 1994 г.
- Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогій імя С.З. Гжыцкага — з 2007 г.
Структура[правіць | правіць зыходнік]
- Факультэт ветэрынарнай медыцыны — старэйшы ва ўніверсітэце і адзін з найбуйнейшых ва Украіне. Тут ажыццяўляецца падрыхтоўка дактароў і магістраў ветэрынарнай медыцыны, якія займаюцца прафілактыкай, дыягностыкай і лячэннем хвароб жывёл, птушак і рыб, павышэннем іх прадукцыйнасці, кантролем за якасцю прадуктаў харчавання і сыравіны.
- Біёлага-тэхналагічны факультэт — рыхтуе спецыялістаў для жывёлагадоўлі заходняга рэгіёну Украіны па спецыяльнасцях тэхналогіі вытворчасці і перапрацоўкі прадукцыі жывёлагадоўлі і водных біярэсурсаў, спецыялізацый у сферы менеджмента, пчалярства, зверагадоўлі, птушкагадоўлі.
- Факультэт харчовых тэхналогій — на факультэце вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў для працы на прадпрыемствах мясной і малочнай прамысловасці, у забойных і перапрацоўчых цэхах, фермерскіх гаспадарках, лабараторыях ветсанэкспертызы пераважна ў заходнім рэгіёне Украіны.
- Факультэт эканомікі і менеджменту — ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялістаў па спецыяльнасцях у сферы маркетынгу, менеджменту, знешнеэканамічнай дзейнасці і менеджменту арганізацый з улікам асаблівасцяў прафесійнай дзейнасці выпускнікоў у сельскай гаспадарцы і сферы перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі.
- Факультэт ветэрынарнай гігіены, экалогіі і права — з'яўляецца арганізацыйным і вучэбна-навуковым структурным падраздзяленнем універсітэта, які навучае спецыялістаў па кірунках «Біятэхналогія», «Права», «Ветэрынарная гігіена, санітарыя і экспертыза», «Экалогія». На факультэце ажыццяўляецца падрыхтоўка студэнтаў як па вочнай, так і па завочнай форме навучання.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]