Перайсці да зместу

Яраслаў Усеваладавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яраслаў Усеваладавіч
Нараджэнне 8 лютага 1191
Смерць 30 верасня 1246 (55 гадоў)
Месца пахавання
Род Рурыкавічы
Бацька Усевалад Юр’евіч Вялікае Гняздо
Маці Марыя Шварнаўна[d]
Жонка Феадосія Мсціслаўна[d][2]
Дзеці Аляксандр Яраславіч, Андрэй Яраславіч[d][3][4], Міхаіл Яраславіч Харабрыт[d], Яраслаў Яраславіч, Васіль I Яраславіч, Feodor of Vladimir[d] і Constantine, Duke of Galich[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яраслаў Усеваладавіч (8 лютага 1191, Пераслаўль-Залескі30 верасня 1246, Каракорум[d], Увэр-Хангайскі аймак) — вялікі князь кіеўскі (1236—38) і ўладзімірскі (1238—46).

Сын Усевалада Вялікае Гняздо, брат вялікага ўладзімірскага князя Юрыя Усеваладавіча, бацька Аляксандра Неўскага. Князь у Пераяслаўлі Паўднёвым (1200—06), Пераяслаўлі Залескім (з 1212). Удзельнік міжусобных войнаў. У 1210—30-я гады неаднаразова быў князем у Ноўгарадзе; імкнуўся пашырыць рускі ўплыў на фінскія землі, змагаўся з нямецкай агрэсіяй (у 1234 нанёс буйное паражэнне крыжакам на р. Эмайыгі ў Эстоніі). Як вялікі князь уладзімірскі імкнуўся аднавіць разбураныя мангола-татарскім нашэсцем гарады і гаспадарчае жыццё, з дапамогай манголаў падпарадкаваць сабе Кіеўскае, Смаленскае і іншыя княствы. У 1243 хан Залатой Арды Батый прызначыў яго вялікім князем усёй Русі. У 1246 выкліканы да вялікага мангольскага хана Гуюка ў г. Каракарум, дзе атручаны (памёр на зваротным шляху).