Яршы (Уздзенскі раён)
Вёска
Яршы
|
Яршы́[1] (трансліт.: Jaršy, руск.: Ерши) — вёска ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нёманскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з інвентаром маёнтка Магільна Менскага павета, складзеным з нагоды смерці ўладальніка гэтага маёнтка, віцебскага ваяводы Паца 29 лістапада 1592 года, у вёсцы Яршэвічы пражывалі карыстальнікі зямель: Андрэй Суднік, Іван Андрэйчык, Трышка Місковіч, Іван Пукач, Мацвей Новік, Лук’ян Валасовіч, Сцяпан Даніловіч, Цішка Лычык, Марцін Губа, Грышка Гарошка і іншыя[2].
У 1599 годзе новым уладальнікам вёскі Яршы (Яршэвічы) стаў князь Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка, які набыў вёску і навакольныя землі ў Самуіла Паца 22 лістапада гэтага года[3].
У 1744 годзе вёска Галоўні з маёнткам Святы Двор і Яршамі, а таксама і Магільна ўваходзяць у склад Мікалаеўскай парафіі Новагародскага дэканата[4].
У 1797 годзе вёска Яршы з маёнткам Святы Двор, а таксама і маёнтак Магільна з навакольнымі вёскамі з’яўляюцца ўладаннем князёў Вітгенштэйнаў[5].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Акты віленскай археалагічнай камісіі, 1865—1915 г.г. том 14, інвентар маёнткаў 16 стагоддзя стар. 435—442
- ↑ стар.434-49 — 'Sw. Dw6r-Mohylna', 1806.
- ↑ Сінод Віленскай Дыяцэзіі. 1744 года. Арыгінал знаходзіцца ў бібліятэцы Ежы Гейдроца. Беласток
- ↑ Дадатковы рэестр уладанняў Вітгенштэйна. т.151 с.2 1797-1826г.г. Цэнтральны архіў гістарычных запісаў. Радзівілаўскі Варшаўскі архіў. Варшава
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх