Перайсці да зместу

Яская дыяцэзія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яская дыяцэзія
лац.: Dioecesis Iasensis
Лацінскі абрад
Галоўны горад Ясы
Краіна  Румынія
Дата заснавання 1844
Кафедральны сабор Кафедральны сабор Святой Марыі Царыцы
Мітраполія Бухарэсцкая архідыяцэзія
Парафій 130
Тытул іерарха Roman Catholic Bishop of Iași[d]
Іерарх Петру Гергель
Плошча дыяцэзіі
  • 46 378 км²[1]
Насельніцтва дыяцэзіі 4 762 085 чал.
Колькасць каталікоў 255 798
Доля каталікоў 5,4 %
Афіцыйны сайт ercis.ro
Карта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яская дыяцэзія (лац.: Dioecesis Iasensis, рум.: Dieceza Romano-Catolică de Iași) — каталіцкая дыяцэзія лацінскага абраду з цэнтрам у горадзе Ясы, Румынія.

Былы кафедральны сабор Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі

27 чэрвеня 1884 года Папа Леў XIII заснаваў Яскую дыяцэзію на аснове былога апостальскага вікарыята Малдавіі[2]. У Яскую дыяцэзію ўваходзіла тэрыторыя поўначы сучаснай Румыніі і большая частка тэрыторыі сучаснай Малдовы.

Першапачаткова дыяцэзія знаходзілася ў прамым падпарадкаванні Святому Прастолу, з утварэннем у 1930 годзе Бухарэсцкай мітраполіі падпарадкавана ёй. Пасля ўваходжання Малдовы ў склад СССР юрысдыкцыя Яскай дыяцэзіі дэ-факта распаўсюджвалася толькі на поўнач Румыніі. У 1993 годзе гэта было замацавана юрыдычна з утварэннем на тэрыторыі незалежнай Малдовы апостальскай адміністратуры, ператворанай у 2001 годзе ў Кішынёўскую дыяцэзію.

17 мая 2014 года быў беатыфікаваны біскуп яскі Антон Дурковічы (англ.), які памёр у турме ў 1951 годзе падчас ганенняў камуністычнага рэжыму на Каталіцкую царкву[3].

Тэрыторыя дыяцэзіі на паўночным усходзе, вылучана жоўтым

З 1990 года дыяцэзію ўзначальвае біскуп Петру Гергель. Кафедральным саборам дыяцэзіі доўгі час служыў сабор Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Ясах, але ў 2005 годзе ў горадзе быў асвячоны новы сабор Святой Марыі Царыцы, куды была перанесена біскупская кафедра. Статус сабора акрамя двух вышэйпералічаных таксама мае сабор Наведзінаў ў горадзе Бакэу, былы кафедральны сабор скасаванай Бакэўскай дыяцэзіі. На тэрыторыі дыяцэзіі размешчана адна з 4 малых базілік Румыніі — базіліка Качыкі ў жудзецы Сучава[4].

Яская дыяцэзія з'яўляецца суфраганнай у адносінах да Бухарэсцкія архідыяцэзіі. У адрозненне ад трох іншых падпарадкаваных Бухарэсту дыяцэзій — Арадзьскай, Сату-Марскай і Тымішаарскай, дзе большасць каталікоў складаюць этнічныя венгры, у Яскай дыяцэзіі большасць каталікоў — этнічныя румыны.

Паводле даных на 2006 год дыяцэзія налічвала 255 798 вернікаў, 130 парафій і 364 святары[2].

Зноскі