Ясон Смагаржэўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ясон Смагаржэўскі
Jason Smaharžeŭski. Ясон Смагаржэўскі (1890).jpg
Ясон Смагаржэўскі
Герб
Герб «Юноша»
15-ы Мітрапаліт Кіеўскі, Галіцкі і ўсяе Русі
1780 — 1788
Царква: Грэка-каталіцкая
Папярэднік: Леў Шаптыцкі
Пераемнік: Феадосій Растоцкі

Адукацыя:
Прафесія: ксёндз
Нараджэнне: 3 сакавіка 1715(1715-03-03)
Смерць: 1 лютага 1788(1788-02-01) (72 гады)
Дынастыя: Q63532103?

Узнагароды:
Ордэн Святога Станіслава

Ясон Смагаржэўскі (3 сакавіка 17151 лютага 1788) — царкоўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай. Уніяцкі архіепіскап полацкі (17621780), мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі1780). Кавалер Ордэна Св. Станіслава (1767)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік шляхецкага роду Смагаржэўскіх герба «Юноша», што паходзілі з Ваўкавыскага павета. Спярша быў рымска-каталіком, аднак каля 1731 уступіў у ордэн базыльянаў Св. Іасафата.

Вывучаў тэалогію і філасофію ў Грэчаскім калегіуме ў Рыме (17341740). У 1740 зрабіўся святаром. 3 1747 был генеральным афіцыялам і вікарыям Кіеўскай мітраполіі. Каля 17521758 на даручэнне мітрапаліта Ф. Грабніцкага знаходзіўся ў Рыме.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай 16 верасня 1772 мусіў прысягнуць на вернасць Кацярыне II, у выніку чаго атрымаў 2 дэканаты мітрапаліцкай епархіі (Гомельскі і Рагачоўскі, 1773) і Смаленскую епархію (1778). Гэта паставіла пад яго ўладу ўсе парафіі ў землях, уключаных у склад Расійскай імперыі.

Абараняў пазіцыі Грэка-Каталіцкай Царквы як ад спробаў пераводу сваіх вернікаў у праваслаўе Сінода Расійскай Праваслаўнай Царквы, так і ў каталіцтва лацінскага абраду. Імкнуўся абмежаваць дзейнасць праваслаўнага епіскапа Віктара Садкоўскага, вярнуць парафіі, якія прынялі праваслаўе, забараніць святарам з Расіі працаваць у прыходах.

У 1774 дамогся ад рымскай курыі пацвярджэння даўняй пастановы (1624) аб забароне ўніятам пераходзіць у лацінскі абрад. Таго ж года падрыхтаваў праект епархіяльнай семінарыі ў вёсцы Струнь каля Полацка (адкрылася ў 1806). Заахвочваў развіццё базыльянскіх школ.

З прычыны супрацьстаяння памкненням уладаў Расійскай імперыі ў рэлігійнай сферы 2 ліпеня 1780 Кацярына II пазбавіла Я. Смагаржэўскага расійскага падданства. Выехаў у Рэч Паспалітую, жыў у сваёй рэзідэнцыі ў горадзе Радамысль (Кіеўскае ваяводства). Заснаваў семінарыі ў Радамыслі і Жытоміры.

Намаганні Я. Смагаржэўскага не спынілі агульнай тэндэнцыі паслаблення Грэка-Каталіцкай Царквы.

Зноскі

  1. Zbigniew Dunin-Wilczyński. Order Świętego Stanisława. — Warszawa, 2006. S. 179.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]