Ятвезь (Івацэвіцкі раён)
Appearance
(Пасля перасылкі з Ятвезь, Квасевіцкі сельсавет)
Вёска
Ятвезь
|
Я́твезь[1] (трансліт.: Jatvieź, руск.: Ятвезь) — вёска ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Квасевіцкага сельсавета.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Упершыню вёска ўпамінаецца ў 1559 годзе. У той год была праведзена рэвізія пушчаў у ВКЛ. «На Ятвизи Лососинских людей (належалі двару ў Ласасіне) 25 служб, мешкаюць домами».
У 1846 уваходзіла ў склад фальвараку Альба, у якой у тыя часы ў 24 хатах жыло 130 чалавек. Прыгонныя сяляне в. Ятвезь мелі 192 дзесяціны ворнай зямлі, 64 дзесяціны сенажацяў. Пры кожнай хаце быў агарод у 45 сотак. Агулам сяляне мелі 6 коней, 54 валы, 35 кароў, 16 галоў дробнай жывёлы (цялят), 88 авечак, 43 свінні, 2 пчаліныя вуллі.
У 1905 годзе ў вёсцы жыло 63 чалавекі [2].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 2009 год — 8 чалавек
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Указатель насел. местностям Гродн. Губ., 1905, ст. 138
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх