Квасевіцкі сельсавет
Квасевіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Івацэвіцкі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Квасевічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2009) | 1 035 |
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Квасе́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Квасевічы.
Колькасць двароў — 540, колькасць жыхароў — 1110.
Старшыня — Пропер Іван Іванавіч[1], кіраўнік спраў — Бабей Валянціна Фёдараўна[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Альбаўскі сельсавет у складзе Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Альба. З 20 верасня 1947 года ў складзе Івацэвіцкага раёна. 16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Верашкоўскі, цэнтр перанесены ў вёску Верашкі[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Івацэвіцкага раёна. 17 лістапада 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Квасевічы, сельсавет перайменаваны ў Квасевіцкі[3]. 17 верасня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Косаўскага сельсавета з вёскамі Бялавічы, Заполле, Старажоўшчына і Хадоркі[4].
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 1035 чалавек[5], з іх 97,8 % — беларусы[6].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Сайт раённай адміністрацыі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 36 (1662).
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 17 сентября 2013 г. № 305 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.