Яша Хейфец
Яша Хейфец Jascha Heifetz | |
---|---|
![]() Сярэдзіна 1950-х, фота Юсуфа Карша | |
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Іосіф Рувімавіч Хейфец |
Дата нараджэння | 2 лютага 1901[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 снежня 1987[1][2][4] (86 гадоў) ці 11 снежня 1987[5] (86 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна |
![]() ![]() |
Жонка: | Florence Vidor[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музычны педагог, скрыпач, настаўнік |
Інструменты | скрыпка |
Жанры | класічная музыка |
Узнагароды | |
jaschaheifetz.com | |
![]() |
Яша Хейфец (поўнае імя Іосіф Рувімавіч Хейфец, 20 студзеня (2 лютага) 1901, Вільня — 16 кастрычніка 1987, Лос-Анджэлес) — амерыканскі скрыпач і педагог яўрэйскага паходжання. Лічыцца адным з найвялікшых скрыпачоў XX стагоддзя.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 2 лютага 1901 года ў Вільні ў сям’і выкладчыка музыкі Рувіна Эліевіча Хейфеца і Хаі Ізраілеўны Шарфштэйн. Пачаў вучыцца гульні на скрыпцы ў трохгадовым узросце і неўзабаве праславіўся вундэркіндам. Першым выкладчыкам быў вядомы віленскі педагог Эліяс (Ілля Давідавіч) Малкін (1866—1953). У шасцігадовым узросце ўпершыню прыняў удзел у публічным канцэрце, дзе выканаў Канцэрт Фелікса Мендэльсона-Бартольдзі.
У 1910 годзе пачаў вучыцца ў Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі. У 1913 наведаў падчас гастроляў па Еўропе Швецыю і Германію, дзе пазнаёміўся з Фрыцам Крайслерам.
У 1917 годзе ўпершыню наведаў ЗША, дзе выступіў 17 кастрычніка ў Карнегі-холе. Хейфец застаўся ў ЗША і ў 1925 годзе атрымаў амерыканскае грамадзянства. 7 лістапада 1917 года ўпершыню вырабіў запіс сваёй гульні ў камерцыйных мэтах. Падчас Другой сусветнай вайны часта выступаў перад салдатамі на фронце, каб падняць іх баявы дух.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116650761 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ 2,0 2,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Jascha Heifetz // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 4,2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 11 кастрычніка 2019.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116650761 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Хейфец Яша // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ https://www.francemusique.fr/personne/jascha-heifetz
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Яша Хейфец
- Яша Хейфец(англ.) на сайце Allmusic
- Біяграфічныя звесткі
- Артыкул «Яша Хейфец» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
- Біяграфія (англ.)
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Нарадзіліся 2 лютага
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Нарадзіліся ў Вільнюсе
- Памерлі 10 снежня
- Памерлі ў 1987 годзе
- Памерлі 11 снежня
- Памерлі ў Лос-Анджэлесе
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
- Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Памерлі 16 кастрычніка
- Скрыпачы паводле алфавіта
- Скрыпачы XX стагоддзя
- Скрыпачы ЗША
- Скрыпачы Расійскай імперыі
- Музычныя педагогі XX стагоддзя
- Музычныя педагогі ЗША
- Акадэмічныя музыканты Расійскай імперыі
- Акадэмічныя музыканты ЗША