Яя Джамэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Яя Джаме)
Jump to navigation Jump to search
Яя Джамэ
Yahya Jammeh.png
 
Партыя: Alliance for Patriotic Reorientation and Construction[d]
Адукацыя:
Дзейнасць: палітык
Веравызнанне: суніты
Нараджэнне: 25 мая 1965(1965-05-25) (53 гады)
Маці: Q55810316?
Жонка: Zeineb Jammeh[d]
 
Узнагароды:
Order of the Republic of The Gambia National Order of the Lion of Senegal

Яя (Яйя) Джамэ, поўнае імя Яя Абдул-Азіз Джамус Джункунг Джамэ (англ.: Yahya Abdul-Aziz Jemus Junkung Jammeh, нар. 25 мая 1965, Канілаі, Гамбія) — прэзідэнт Гамбіі з 18 кастрычніка 1996 па студзень 2017.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 25 мая 1965 года ў вёсцы Канілаі на паўднёвым-захадзе Гамбіі. Належыць да племені Ёла (Діёла) (Jola people).

У сем гадоў пайшоў у пачатковую школу ў роднай вёсцы (Кanilai Primary School), дзе вучыўся на працягу шасці гадоў. Пасля вучыўся ў пачатковай школе Св. Эдварда (Saint Edwards Primary School) у Бвіяме і ў сярэдняй школе Гамбіі (Gambia High School) у Банжуле. У 1983 годзе ў 18 гадоў атрымаў пасведчанне аб сярэдняй адукацыі (GCE 0 Level) з асабістай адзнакай па геаграфіі, англійскай мове, французскай мове, біялогіі і фізіцы.

Праходзіў ваенную падрыхтоўку ў ЗША, вучыўся ў Форт-Маклелане ў штаце Алабама, дзе атрымаў дыплом па ваеннай справе. У 1994 годзе камандуючы Узброенымі сіламі Часовага кіруючага савета лейтэнант Яйя Джамэ стаў на чале паспяховага дзяржаўнага перавароту. Калі Яйя Джамэ прыйшоў да ўлады, яму было ўсяго 29 гадоў. Тады, а пасля яшчэ ў 2001 і 2006 гадах ён трапляў у Кнігу рэкордаў Гінеса як самы малады з дзеючых кіраўнікоў дзяржаў.

Стаўшы прэзідэнтам і хутка «прайшоўшы» шлях да палкоўніка, Джамэ ўвёў для сябе дадатковыя рэгаліі. Цалкам яго тытул гучаў наступным чынам: «Яго правасхадзіцельства прэзідэнт шэйх прафесар Аль-хаджы доктар Яйя Джамэ». Дарэчы, за прыхільнасць да квяцістых тытулаў яго неаднаразова параўноўвалі з іншымі экстравагантнымі афрыканскімі лідарамі, такімі, напрыклад, як кіраўнік Заіра (цяпер Дэмакратычная Рэспубліка Конга) Мабуту Сесе Сека, а таксама «Уладар усіх звяроў на зямлі і рыб у моры, Заваёўнік Брытанскай імперыі» Ідзі Амін з Уганды[1].

У 2010 годзе нязменны прэзідэнт (усенародна абіраўся ў 1996, 2001 і 2006 гадах) выказаў жаданне стаць каралём Гамбіі, але, зрэшты, сам жа і адмовіўся ад гэтай ідэі. Замест каранацыі Джамэ зноў заняў пасаду прэзідэнта — у 2011.

На пасадзе прэзідэнта Джамэ, сярод іншага, праславіўся заявай, што знайшоў лекі ад СНІДу і астмы. Гэтыя цяжкія захворванні ён прапаноўваў лячыць адварамі з зёлак. У 2009 годзе яго адміністрацыя абвясціла кампанію па збавенні краіны ад ведзьмакоў, пасля таго як Джамэ абвясціў, што менавіта тыя вінаватыя ў смерці яго цёткі. Прэзідэнт Гамбіі сцвярджаў, што і сам валодае звышнатуральнымі здольнасцямі. Джамэ таксама вызначыўся барацьбой за дысцыпліну. «Моладзь, якая гуляе ў футбол у сезон дажджоў і адмаўляецца працаваць на краіну, будзе сядзець у турме», — заявіў лідар на сустрэчы з грамадзянамі ў 2003 годзе. Зрэшты, e 2013 годзе Джамэ прыняў рашэнне аб усталяванні чатырохдзённага працоўнага тыдня, прыплюсаваўшы да ўік-энду пятніцу.

3 кастрычніка 2013 года краіна выйшла з Садружнасці нацый з фармулёўкай «Гамбія ніколі не будзе членам неакаланіяльнай установы». У 2015 годзе Джамэ абвясціў Гамбію ісламскай рэспублікай. У тым жа годзе краіна адмовілася ад англійскай мовы і перайшла на арабскую.

На выбарах у снежні 2016 года Джамэ спачатку прызнаў паражэнне, аднак пасля адмовіўся перадаваць паўнамоцтвы абранаму новаму кіраўніку дзяржавы. Хоць Адама Бэроу атрымаў бясспрэчную перамогу: вядомага ў краіне бізнесмена падтрымалі 45,5% выбаршчыкаў, тады як дзеючы кіраўнік набраў толькі 36,7% галасоў.

Джамэ заявіў, што ніхто не можа пазбавіць яго перамогі, апроч Алаха, і ўвёў на 90 дзён ваеннае становішча ў краіне. Напярэдадні нацыянальная асамблея Гамбіі падоўжыла яго паўнамоцтвы. У Банжуле пачаліся акцыі пратэсту. Пасля гэтага ўлады Сенегала вырашылі ўвесці ў Гамбію войскі, каб «стабілізаваць напружаную сітуацыю ў краіне». Да іх падключыўся ваенны кантынгент Эканамічнай супольнасці заходнеафрыканскіх дзяржаў (ЭКОВАС), які задзейнічаў сухапутныя, паветраныя і марскія рэсурсы армій 15 краін. Дзеянні Сенегала падтрымалі ваенна-паветраныя сілы Нігерыі. У інтэрвенцыі ў Гамбію ў рамках аперацыі «Аднаўленне дэмакратыі» ўдзельнічалі каля 7 тысяч вайскоўцаў кааліцыі і тэхніка. Вайсковую аперацыю падтрымаў Дзярждэп ЗША, аналагічную пазіцыю занялі ў ААН.

Пад канец студзеня 2017 года Яйя Джамэ, які займаў пасаду прэзідэнта Гамбіі больш за 20 гадоў, заявіў аб тым, што ён адмаўляецца ад барацьбы за ўладу і саступае месца Адама Бэроу. Рашэнне было прынята пасля працяглых перамоў Джамэ з прэзідэнтамі Ліберыі, Гвінеі і Маўрытаніі, якія выступілі ў якасці пасрэднікаў для вырашэння палітычнага крызісу. Джамэ атрымаў прытулак у Экватарыяльнай Гвінеі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wikiquote-logo.svg
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Яя Джамэ