СНІД

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
СНІД
Red Ribbon.svg
Чырвоная стужка — знак салідарнасці з ВІЧ-станоўчымі і пацыентамі, у якіх развіўся СНІД
МКХ-10 B24.24.
МКХ-9 042042
DiseasesDB 5938 5938
MedlinePlus 000594 000594
eMedicine emerg/253  emerg/253 

СНІД (Сіндром набытага імунадэфіцыту) — цяжкае эпідэмічнае віруснае захворванне чалавека, якое прыводзіць да цяжкага паражэння імуннай сістэмы і асацыіраваных з ім апартуністычных інфекцый. Выклікаецца вірусам імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ).

Заражэнне адбываецца палавым шляхам, пры пераліванні крыві, ін'екцыях, праз плацэнту. Часцей паражаюцца наркаманы, гомасексуалісты, асобы з шырокімі сексуальнымі сувязямі. Вірус размнажаецца ў Т-хэлперах, выклікаючы зніжэнне іх папуляцыі і прыводзячы да падаўлення іх функцыі, у выніку чаго развіваецца імунадэфіцыт. Пасля кароткачасовай вострай фазы (якая можа і адсутнічаць) узнікае больш ці менш працяглы бессімптомны перыяд. За ім наступае прадрамальны перыяд (перадСНІД), для якога характэрна павелічэнне некалькіх груп лімфатычных вузлоў, субфібрылітэт, страта вагі, дыярэя, зніжэнне адносін Т-хэлпераў/Т-супрэсараў. У стадыі разгару хваробы (СНІД) у асоб са зніжанай функцыяй імуннай сістэмы ўмоўна-патагеннымі мікробамі выклікаюцца апартуністычныя бактэрыяльныя, грыбковыя, вірусныя, пратазойныя хваробы, саркома Капашы, неўралагічныя парушэнні. Зыход лятальны. У дыягнастычных мэтах выкарыстоўваюць выяўленне антыцел супраць паверхневага глікапратэіду ў ІФА і капсідных бялкоў з дапамогай імунаблоцінгу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка Беларусі
  • 1978 — у хворых мужчын-гомасексуалістаў у ЗША, Швецыі і на Гаіці былі зарэгістраваны падобныя захворванні, якія потым назавуць СНІД.
  • 1981 — у ЗША выяўлена вялікая колькасць выпадкаў саркомы Капошы (рэдкасны від раку скуры) у маладых геяў, што потым назвалі «імунадэфіцытам гомасексуалістаў». У тым жа годзе ад гэтага захворвання загінула 128 маладых людзей у ЗША. Амерыканскім доктарам Майклам Готлібам уведзены тэрмін СНІД.
  • 1982 — упершыню даследавана сувязь СНІД з пераліваннямі крыві, выкарыстаная такая назва захворвання, як СНІД — сіндром набытага імунадэфіцыту.
  • 1983 — Люк Мантанье з інстытуту Пастэра ў Францыі адкрыў і ідэнтыфікаваў вірус імунадэфіцыту чалавека як вірус, які прыводзіць да СНІД. У ЗША за гэты год памерла ад СНІД паўтары тысячы чалавек. Упершыню ў ЗША У Сан-Францыска адзначаўся Дзень Памяці памерлых ад СНІД (трэцяя нядзеля мая).
  • 1984 — Роберт Гало (ЗША) незалежна ад Люка Мантанье ідентыфікаваў вірус імунадэфіцыту чалавека.
  • 1985 — у ЗША распрацаваны першы тэст на наяўнасць антыцелаў да ВІЧ, што дало магчымасць правяраць донарскую кроў на наяўнасць ВІЧ. Таксама былі вызначаны шляхі інфікавання вірусам: кроў, палавы шлях і ад маці да дзіця. В США ў гэтым годзе зафіксаваныя 6972 выпадкі смерці ад СНІДу.
  • 1986 — у свеце ўпершыню вялікая ўвага была нададзена асветніцкай дзейнасці з мэтай прафілактыкі ВІЧ/СНІД, у Амерыцы створана недзяржаўная арганізацыя ACT UP, якая займалася такой дзейнасцю. Упершыню ўзбуджальнік СНІДу названы ВІЧ (HIV) — Вірус Імунадэфіцыту Чалавека.
  • 1987 — на сесіі Генеральнай Асамблеі ААН Сусветнай Арганізацыяй Аховы Здароўя (СААЗ) прынята глабальная стратэгія барацьбы са СНІДам. Афіцыйна зарэгістраваны першы прэпарат супраць ВІЧ-інфекцыі — АЗТ (рэтравір).
  • 1988 — 1 снежня абвешчана Сусветным Днём Барацьбы са СНІД.
  • 1989 — у Расіі ВІЧ-інфікавана 270 дзяцей з-за непрафесійных дзеянняў медперсаналу.
  • 1993 — некалькі кіраўнікоў Цэнтру Крыві ў Францыі пасаджаны за краты ў сувязі з пападаннем у Цэнтр ВІЧ-інфікаваных прэпаратаў крыві.
  • 1996 — створана праграма ААНСНІД (UNAIDS).
  • 2002 — памёр ад СНІДу Франк Мур, які стварыў чырвоную стужку — сімвал барацьбы са СНІДам

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі / Уклад.: А. Красільнікаў, Л. Цітоў, Н. Казак. — Мн.: Вышэйшая школа, 1995. ISBN 985-06-0048-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]