Яўген Ігаравіч Белянкоў
![]() | |||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||
Нарадзіўся |
11 чэрвеня 1995[1] (30 гадоў) |
||||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||||
Рост | 200 см | ||||||||||||
Вага | 95 кг | ||||||||||||
Пазіцыя | лёгкі форвард | ||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
|
|||||||||||||
![]() |
Яўген Ігаравіч Белянкоў (нар. 11 чэрвеня 1995, Орша, Віцебская вобласць, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Лёгкі форвард[2]. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступае за нацыянальную зборную Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец Аршанскай СДзЮШАР №2. Першы трэнер — Аляксандр Рыгоравіч Стаброўскі[3]. Навучаўся ў СДзЮШАР БК «Мінск-2006»[4] пад кіраўніцтвам Cяргея Аляксандравіча Шуневіча.
У 2012—2015 гадах выступаў за БК «Цмокі-Мінск-2». У 2015—2022 гадах выступаў за асноўны і рэзервовы склад БК «Цмокі-Мінск». У 2022 годзе перайшоў у расійскі клуб «Енісей» (Краснаярск)[5]. У 2024 годзе перайшоў у расійскі клуб «Уралмаш» (Екацярынбург)[6].
Выступаў за юніёрскую (2013), моладзевую (2014—2015) і нацыянальную (з 2016) зборную Беларусі. У складзе студэнцкай зборнай Беларусі стаў сярэбраным прызёрам Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка-2018[7].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]- 2011—2012 — СДзЮШАР-Мінск-2006-3
- 2012—2014 — Цмокі-Мінск-2
- 2014—2015 — Цмокі-Мінск-2 (у чэмпіянаце Беларусі) і Цмокі-Мінск (у Адзінай Лізе ВТБ)
- 2015—2017 — Цмокі-Мінск
- 2017—2019 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда) (у чэмпіянаце Беларусі) і Цмокі-Мінск (у Адзінай Лізе ВТБ)
- 2019—2022 — Цмокі-Мінск
- 2022—2024 — Енісей (Краснаярск, Расія)
- з 2024 — Уралмаш (Екацярынбург, Расія)
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіён Беларусі (6): 2015/2016, 2016/2017, 2017/2018, 2019/2020, 2020/2021, 2021/2022.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2013/2014, 2018/2019.
Уладальнік Кубка Беларусі (6): 2015, 2016, 2017, 2019, 2020, 2021.
Уладальнік Кубка Расіі (1): 2024/2025.
Сярэбраны прызёр Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка (1): 2018.
Зноскі
- ↑ а б Yauheni Beliankou // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- ↑ Яўген Белянкоў Архівавана 21 ліпеня 2021.
- ↑ Репортаж о баскетболе СДЮШОР №2(недаступная спасылка)
- ↑ Яўген Белянкоў #12 Архівавана 22 ліпеня 2021.
- ↑ Белянков Евгений – новый игрок «Енисея»!
- ↑ ЕВГЕНИЙ БЕЛЯНКОВ — НОВЫЙ ИГРОК БК «УРАЛМАШ»!
- ↑ Новости. Резервные “Цмокi” надели форму сборной
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 11 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1995 годзе
- Нарадзіліся ў Оршы
- Ігракі «Цмокі-Мінск-2»
- Ігракі «Цмокі-Мінск»
- Ігракі «Енісея» Краснаярск (баскетбол)
- Ігракі «Уралмаша» Екацярынбург (баскетбол)
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баскетбалісты паводле алфавіта
- Баскетбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе
- Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-18
- Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20