Раман Юльевіч Рубінштэйн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Раман Юльевіч Рубінштэйн
Нарадзіўся 22 мая 1996(1996-05-22) (27 гадоў)
Грамадзянства
Рост 195 см
Вага 82 кг
Пазіцыя атакавальны абаронца, разыгрываючы абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2016 Цмокі-Мінск
2012—2016   Цмокі-Мінск-2
2016—2017 Златарог Лашка
2017—2018 Цмокі-Мінск
2018—2019 Легія Варшава
2019 Хапаэль Беэр-Шэва[d]
2019—2020 Hapoel Hevel Modi'in B.C.[d]
2020 Іркут Іркуцк[d]
2021 Макабі Хайфа[d]
2021—2022 Макабі Ашдод[d]
2022 Імпульс-БДУІР
2022 KK Kolubara LA 2003[d]
2023—0000 Імпульс-БДУІР
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Раман Юльевіч Рубінштэйн (нар. 22 мая 1996, Мінск, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Разыгрываючы абаронца / атакуючы абаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец СДзЮШАР БК «Мінск-2006». Першыя трэнеры — Мікалай Уладзіміравіч Факееў і Дзмітрый Міхайлавіч Арзютаў[1].

Гуляў за «Цмокі-Мінск», славенскі «Златарог», польскую «Легію», а таксама ў ізраільскіх клубах. У складзе «Цмокаў» ён стаў чэмпіёнам Беларусі ў сезоне-2017/18 і ўладальнікам Кубка краіны-2017. На міжнародным узроўні гуляў за зборную Беларусі на юнацкіх і моладзевых турнірах, у 2017 годзе дэбютаваў на Еўрабаскеце[2].

Выступаў за юнацкую U-16 (2012), юніёрскую U-18 (2013), моладзевую U-20 (2014—2016) і нацыянальную (з 2016) зборную Беларусі. У складзе студэнцкай зборнай Беларусі стаў сярэбраным прызёрам Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка-2018[3].

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]