Яўген Абрамавіч Бірбраер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яўген Абрамавіч Бірбраер
Дата нараджэння 1912
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 1943(1943-10-06)
Месца смерці
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў Артылерыя
Гады службы 19361943 (з перапынкамі)
Званне
гвардыі
Старшы лейтэнант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі

Медаль «Залатая Зорка»

Ордэн Леніна

Яўге́н Абра́мавіч Бірбра́ер (1912, Гомель — 6 кастрычніка 1943, с. Даматкань, Верхнедняпроўскі раён, Днепрапятроўская вобласць) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір мінамётнай роты 225-га гвардзейскага стралковага палка 78-й гвардзейскай стралковай дывізіі 7-й гвардзейскай арміі Стэпавага фронту, Герой Савецкага Саюза[1], гвардыі старшы лейтэнант.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў 1912 годзе ў горадзе Гомель у сям’і рамесніка. Яўрэй. Адукацыя вышэйшая. У 1934 годзе скончыў Ленінградскі інстытут журналістыкі[2]. Член ВКП(б) з 1934 года.

У Чырвонай Арміі з 1936 года. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў[1]. У 1941 годзе зноў прызваны ў рады Чырвонай Арміі.

У баях Вялікай Айчыннай вайны са снежня 1941 года. У жніўні 1942 гады скончыў курсы «Выстрал». У перыяд абароны Сталінграда камандаваў мінамётнай ротай. У пачатку 1943 года прымаў актыўны ўдзел у акружэнні варожых войскаў, дзе было запалонена 330 000 гітлераўцаў. Асабліва вызначыўся пры фарсіраванні Дняпра.

У ноч на 25 верасня 1943 г. паспяхова пераадолеў раку Дняпро ў раёне вёскі Даматкань Верхнедняпроўскага раёна Днепрапятроўскай вобласці[1].

Пры захопе плацдарма на правым беразе Дняпра даручаная гвардыі старшаму лейтэнанту Бірбраеру Я. А. мінамётная рота ўдзельнічала ў адбіцці дванаццаці варожых контратак[1]. Выконваючы задачу па прыкрыцці пераправы, ўтрыманню і пашырэнню плацдарма, Яўген Бірбраер загінуў смерцю храбрых у баі 6 кастрычніка 1943 года[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі старшаму лейтэнанту Бірбраеру Яўгену Абрамовічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалём.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Правабярэжнай Верхнедняпроўскага раёна Днепрапятроўскай вобласці, на трасе Днепрапятроўск — Кіеў, паводле іншых дадзеных у сяле Барадаеўка Верхнедняпроўскага раёна Днепрапятроўскай вобласці[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Бирбраер Евгений Абрамович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 58. — 737 с.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бірбраер Яўген Абрамавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 511 с.: іл. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8 — С. 155.
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Яўген Абрамавіч Бірбраер на сайце «Героі краіны»