Яўген Аляксандравіч Смірноў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Яўген Аляксандравіч Смірноў

Нараджэнне 15 сакавіка 1949(1949-03-15) (73 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, юрыст, суддзя
Месца працы
Узнагароды

Яўген Аляксандравіч Смірноў (нар. 15 сакавіка 1949, Ражск Разанскай вобласці РСФСР) — беларускі юрыст і дзяржаўны дзеяч. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, юрыст.

Служыў у радах Узброеных Сіл. Быў майстрам, начальнікам бюро працы і заработнай платы Мінскага электрамеханічнага завода. Выбіраўся народным суддзёй, старшынёй суда Першамайскага раёна Мінска(бел. (тар.)) бел.. Працаваў суддзёй Мінскага гарадскога суда, начальнікам упраўлення судовых органаў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, намеснікам, першым намеснікам Старшыні Вышэйшага Гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь.

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].

Санкцыі ЕС[правіць | правіць зыходнік]

Як першы намеснік старшыні Вышэйшага Гаспадарчага суда 2 лютага 2011 года быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза за ўдзел у меркаваных падлогах ды парушэннях правоў чалавека[2].

Зноскі