Перайсці да зместу

Яўген Аляксандравіч Фёдараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Аляксандравіч Фёдараў
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Антон Марута[1], Валентин Плугов[1], Ев. Ф.[1], землеустроитель А. Марута[1], З. Фёдоров[1], Олег Ручьёв[1] і Парткор Е. Ф.[1]
Дата нараджэння 15 (27) студзеня 1897[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 красавіка 1961(1961-04-02)[2][1] (64 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, навэліст
Жанр раман, аповесць[d], нарыс і апавяданне
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «Партызану Айчыннай вайны» медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «У памяць 250-годдзя Ленінграда»

Яўген Аляксандравіч Фёдараў (нар. 15 студзеня 1897, Відзы, Ковенская губерня2 сакавіка 1961, Ленінград) — пісьменнік.

Дзяцінства прайшло па-за межамі Беларусі — на Паўднёвым Урале, што абумовіла тэмы яго творчасці. Атрымаў пачатковую адукацыю ў школе і ў ваенна-тапаграфічным вучылішчы, якое скончыў у 1918 годзе.

Удзельнік Грамадзянскай вайны, ваяваў на Заходніх і Усходніх франтах. У 1922—1932 гадах займаў значныя пасады ў народнай гаспадарцы — кіраваў землеўпарадкаваннем у Сталінградзе, Віцебску, быў дырэктарам зямельных трэстаў у Горкім, Растове-на-Доне, Ленінградзе. Адначасова займаўся літаратурнай працай, у розныя гады супрацоўнічаў з газетамі «Деревенская коммуна» (Ленінград), «Витебские известия», друкаваўся ў розных выданнях з 1916 года.

У 1931 годзе скончыў экстэрнам Маскоўскі інстытут землеўпарадкавання. У даваенны перыяд некалькі гадоў працаваў старэйшым навуковым супрацоўнікам АН СССР, стаў прафесійным пісьменнікам, увайшоў у Саюз сялянскіх пісьменнікаў, з 1937 года ўвайшоў у Саюз савецкіх пісьменнікаў.

3 самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны добраахвотнікам пайшоў на фронт. Ваяваў на паўночна-заходнім кірунку, быў у партызанскіх злучэннях, удзельнічаў у прарыве блакады Ленінграда.

Асноўныя тэмы твораў — гісторыя Урала і Сібіры, Грамадзянская вайна — трылогія «Каменный пояс», «Ермак» і інш.

  • Таленавіты пісьменнік // Віцебскі рабочы. — 1957. — 20 студз. — С. 3.
  • Фёдараў Яўген Аляксандравіч // Імёны. Асобы. Лёсы: ураджэнцы Віцебшчыны ў далёкім і блізкім замежжы / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Мінск : Літаратура і мастацтва, 2012. — С. 290—291.
  • Фёдараў Яўген Аляксандравіч // Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2007. — С. 171—172.
  • Фёдараў Яўген Аляксандравіч // Памяць: Браслаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: К. В. Велічковіч [і інш.]; уклад. К. С. Шыдлоўскі; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Паліграфафармленне, 1998. — С. 595.
  1. а б в г д е ё ж з Фёдоров Евгений Александрович // Литераторы Санкт-Петербурга. ХХ век / под ред. О. В. Богданова
  2. ФЁДОРОВ Евгений Александрович // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 569–571. — ISBN 5-94848-307-X