Яўген Вячаслававіч Абаленскі
| Яўген Вячаслававіч Абаленскі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
| |||||||
|
|||||||
| Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
30 сакавіка 1973 (53 гады) |
||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Адукацыя | |||||||
| Месца працы | |||||||
Яўген Вячаслававіч Абаленскі (нар. 30 сакавіка 1973, Салігорск, Мінская вобласць[1]) — беларускі палітык і электрык. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 30 сакавіка 1973 года ў Салігорску.
Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «Інжынер-электрык»; Маскоўскі дзяржаўны адкрыты ўніверсітет па спецыяльнасці «Горны інжынер-электрык»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання».
Працаваў электраслесарам (слесарам) дзяжурным па рамонце абсталявання, майстрам змены, намеснікам начальніка ўчастка пад’ёму № 2 Чацвёртага рудаўпраўлення рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларуськалій» у г. Салігорску.
З’яўляўся дэпутатам Салігорскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага склікання, намеснікам старшыні Салігорскага раённага Савета дэпутатаў, дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць пятага склікання. Быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання ад Салігорскай гарадской выбарчай акругі № 68, з’яўляўся старшынёй Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі.
У цяперашні час працуе дырэктарам навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белгазтэхніка»[5].
Жанаты, мае дзвюх дачок.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Яўгеній Вячаслававіч Абаленскі Архівавана 13 верасня 2016.
- Нарадзіліся 30 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1973 годзе
- Нарадзіліся ў Салігорску
- Выпускнікі БНТУ
- Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага адкрытага ўніверсітета
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Інжынеры Беларусі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання
- Дэпутаты мясцовых саветаў Беларусі 24-га склікання
- Дэпутаты Салігорскага гарадскога Савета дэпутатаў
- Дэпутаты Салігорскага раённага Савета дэпутатаў
- Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання