Яўген Канстанцінавіч Вайтовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яўген Канстанцінавіч Вайтовіч
Нараджэнне 29 студзеня 1937(1937-01-29)
Смерць 1 чэрвеня 2021(2021-06-01)[1] (84 гады)
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Дзейнасць дыпламат
Узнагароды

Яўген Канстанцінавіч Вайтовіч (29 студзеня 1937, в. Ляшчыны, Барысаўскі раён, Мінская вобласць[2] — 1 чэрвеня 2021) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат. Кандыдат эканамічных навук (1964)[3]. Сябра беларускага саюзу кінематаграфістаў (1980).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 29 студзеня 1937 года ў в. Ляшчыны Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.

Дырэктар «Беларусьфільму» (1975—1983), начальнік галоўнага ўпраўлення кінафікацыі і кінапракату Дзяржкіно СССР (1983—1988). Міністр культуры БССР (1990—1993)[4][5]. 22 лістапада 1993 г. прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы [6]. Заставаўся на гэтай пасадзе да 15 кастрычніка 1998 года [7]. У 1999—2002 — пасол па асобых даручэннях. У 2002 годзе быў прызначаны кіраўніком аддзялення Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў горадзе Краснадары.

Памёр 1 чэрвеня 2021 года[8][9].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Скончался бывший Министр культуры Войтович Е.К.
  2. Знаменитые люди Борисовщины(руск.) 
  3. Совет мэтров создан при гендиректоре «Беларусьфильма»(руск.) 
  4. Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 16 июля 1990 г. № 140-XII «О назначении Министра культуры Республики Беларусь»(руск.) 
  5. Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 27 июля 1990 г. № 208-XII «Об утверждении состава Совета Министров Белорусской ССР»(руск.) 
  6. Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 22 ноября 1993 г. № 2574-XII «О назначении Войтовича Е. К. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Литовской Республике и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» (руск.) 
  7. Указ Президента Республики Беларусь от 15 октября 1998 г. № 495 «Об освобождении Е. К. Войтовича от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Литовской Республике» (руск.) 
  8. Скончался бывший министр культуры Войтович Е. К.
  9. Яўген Канстанцінавіч Вайтовіч Смерць - міністр Э. К. Вайтовіч памёр
  10. Постановление Правительства Республики Беларусь от 10 января 1997 года № 20 «О награждении Е. К. Войтовича Почетной грамотой Кабинета Министров Республики Беларусь»