Уладзімір Гіляравіч Гаркун
Уладзімір Гаркун | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Яўген Канстанцінавіч Вайтовіч | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Несцеравіч Дражын | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 жніўня 1946 (78 гадоў) |
||||||
Адукацыя |
Уладзімір Гіляравіч Гаркун (4 жніўня 1946, в. Бакінава, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць, БССР, СССР) — беларускі палітык і дыпламат.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1968 г. закончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, у 1987 г. Мінскую вышэйшую партыйную школу. З 1968 г. галоўны аграном племсаўгаса «Гарадзішчанскі» Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1969—1983 гг. галоўны аграном, старшыня калгаса «Чырвоны сцяг», начальнік кіравання сельскай гаспадаркі раёна, першы намеснік старшыні Дзяржынскага райвыканкама, старшыня раённага аграпрамысловага аб’яднання Дзяржынскага раёна. У 1983-1991 гг. першы сакратар Дзяржынскага ГК КПБ, старшыня Дзяржынскага райвыканкама[1].
22 ліпеня 1994 года прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь[2].
15 кастрычніка 1998 года быў адстаўлены з гэтай пасады і прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы[3]. Заставаўся на гэтай пасадзе да 31 снежня 2005 года[4].
9 студзеня 2006 у Выканаўчы камітэт Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Мінску паступіў ліст за подпісам прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага, у якім ён прадстаўляе Уладзіміра Гаркуна на пасаду першага намесніка старшыні Выканкама СНД.
21 лютага 2012 года прэзідэнт Беларусі даў згоду на прызначэнне першым намеснікам Старшыні Выканаўчага камітэта — Выканаўчага сакратара СНД.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]1 ліпеня 1996 узнагароджаны Ганаровай граматай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь[5], а 6 снежня 2005 года — Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[6].
Зноскі
- ↑ Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 20 июля 1990 г. № 166-XII «Об избрании Конституционной комиссии» Архівавана 27 сакавіка 2018. (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 22 июля 1994 г. № 5 «О назначении Заместителя Премьер-министра Республики Беларусь» Архівавана 20 верасня 2011. (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 15 октября 1998 г. № 497 «О назначении В. Г. Гаркуна Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Литовской Республике и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» Архівавана 26 сакавіка 2018. (руск.)
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 31 декабря 2005 г. № 655 «Об освобождении В. Г. Гаркуна от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Литовской Республике» Архівавана 5 мая 2012. (руск.)
- ↑ Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 31 июля 1996 г. № 495 «Аб узнагароджанні У. Г. Гаркуна Ганаровай граматай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь» Архівавана 8 чэрвеня 2012.
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 6 декабря 2005 г. № 1386 «Аб узнагароджанні У. Г. Гаркуна Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» Архівавана 20 верасня 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гаркун Уладзімір Гіляравіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 612.
- Рубис Т. В.. Знаменитые выпускники - Гаркун Владимир Гилярович (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт ГУО "Боровской УПК ЯС-СШ"а.г. Боровое (17 лютага). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 5 чэрвеня 2015.
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
- Паслы Беларусі ў Літве
- Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
- Старшыні Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта
- Нарадзіліся 4 жніўня
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Дзяржынскім раёне
- Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Асобы
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Аграномы Беларусі
- Старшыні калгасаў
- Першыя сакратары гаркамаў КПБ