Аляксандр Міхайлавіч Кароль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аляксандр Міхайлавіч Кароль
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы
снежань 2013 — 15 сакавіка 2019
Папярэднік: Уладзімір Дражын
Пераемнік: Валерый Бараноўскі
 
Адукацыя:
Дзейнасць: дыпламат
Нараджэнне: 30 студзеня 1960(1960-01-30) (59 гадоў)

Алякса́ндр Міха́йлавіч Каро́ль (нар. 30 студзеня 1960, г. п. Чырвоная Слабада, Салігорскі раён, Мінская вобласць) — беларускі дыпламат.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1982 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, у 2004 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 1982—1986 гадах — старшы інжынер, галоўны інжынер, намеснік дырэктара эксперыментальнай базы імя Суворава Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. У 1986—1993 гадах — галоўны інжынер СПМК-109(82) трэсту «Мантажспецбуд». У 1993—1997 гадах — галоўны спецыяліст, начальнік аддзела Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па знешніх эканамічных сувязях, затым Міністэрства знешніх эканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь. У 1997—2000 гадах — першы сакратар, саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь ва Украіне. У 2000—2003 гадах — першы намеснік начальніка ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці і міжнароднага супрацоўніцтва, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю — начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У 2003—2008 гадах — саветнік Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы. У 2008—2009 гадах — начальнік галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У 2009—2011 гадах кансультант аддзела Украіны, Малдовы і Закаўказзя упраўлення двухбаковага супрацоўніцтва з краінамі СНД Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2011—2013 гадах — Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Гданьску, Рэспубліка Польшча.

З снежня 2013 года Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы, 15 студзеня 2019 года ўказам Прэзідэнта № 19 ад вызвалены з пасады[1]. Валодае беларускай, рускай і англійскай мовамі.

Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 19 «Об А. М. Короле» (руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (15 студзеня 2019).