Яўген Мікалаевіч Рубан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яўген Мікалаевіч Рубан
Краіны:
Дата нараджэння: 19 чэрвеня 1941(1941-06-19)
Дата смерці: 17 лістапада 1997(1997-11-17) (56 гадоў)
Месца смерці:
Месца пражывання: Гродна, Ленінград
Званне: майстар спорту СССР (1966)

Яўген Мікалаевіч Рубан (19 чэрвеня 194117 лістапада 1997, Гродна) — беларускі шахматыст, майстар спорта СССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Гадаванец беларускай шахматнай школы. Дзіцячыя гады правёў у Гродне. Скончыў філасофскі факультэт ЛГУ. Быў удзельнікам некалькіх чэмпіянатаў Ленінграда і Беларусі. У паўфінале 39-га першынства Ленінграда 1966 года выканаў норму майстра[1], а затым у фінале заваяваў званне чэмпіёна. У наступным годзе на першынстве СССР сярод студэнтаў у Растове-на-Доне падзяліў 4—6-e месцы з Вадзімам Файбісовічам і Навумам Рашкоўскім. Саступіў паў-ачка Ісаку Баляслаўскаму і заняў другое месца на чэмпіянаце Беларусі 1964 года. У 1975 годзе, выступаючы па-за конкурсам, быў першым у выніковай табліцы чэмпіяната БССР. Граў за зборную каманду Ленінграда ў матчах супраць Узбекістана, Масквы і Беларусі. Прадстаўляў беларускую каманду на сустрэчы з шахматыстамі ГДР. Двойчы судзімы ў сувязі са сваёй гомасэксуальнасцю (у СССР мужчынскія аднаполыя стасункі падлягалі крымінальнаму пераследу).

У 1980-я і 1990-я гады жыў у Гродне. Уваходзіў у кола знаёмых Аляксандра Раманава.

Зноскі

  1. Пазней быў пазбаўлены звання, але працягваў выступаць у спаборніцтвах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Иванов С., Кентлер А., Файбисович В., Хропов Б. Шахматная летопись Петербурга. 1900—2005. Чемпионаты города. Изд. 2-е, испр. и доп. СПб.: Коста, 2005. 296 с.
  • Геллер А. и Дэуэль А. Дебютант становится чемпионом. [О победителе XXXIX шахматного чемпионата Ленинграда Е. Рубане]. // Шахматы в СССР. — 1966. — № 9. — С. 20.
  • Геллер А. Знакомьтесь: Евгений Рубан. // Шахматная Москва. — 1966. — № 13. — С. 3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Heckert GNU white.png Артыкул часткова або цалкам з’яўляецца перакладам старонкі «Рубан, Евгений Николаевич» з Рускай Вікіпедыі. Арыгінальны тэкст, як і гэты пераклад, апублікаваны на ўмовах ліцэнзій Creative Commons Attribution-ShareAlike License і GNU Free Documentation License. Глядзіце пералік аўтараў на старонцы гісторыі правак арыгінальнага артыкула.