Перайсці да зместу

Яўген Міхайлавіч Рахманько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Міхайлавіч Рахманько
Дата нараджэння 25 жніўня 1945(1945-08-25) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Альма-матар

Яўген Міхайлавіч Рахманько́ (25 жніўня 1945, в. Заполле, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі хімік-аналітык. Доктар хімічных навук (1994), прафесар (1996).

Скончыў у 1969 годзе БДУ, дзе і працаваў. З 1992 загадчык кафедры. 3 2000 генеральны дырэктар прадпрыемства «Унітэхпрам БДУ».

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па даследаванні экстракцыйных працэсаў розных тыпаў, механізмаў функцыянавання вадкасных і плёначных аніёнселектыўных электродаў на аснове вышэйшых чацвярцічных амоніевых асноў. Арганізаваў вытворчасць дыягнастычных матэрыялаў, неабходных для медыцынскіх біяхімічных даследаванняў.

  • Экстракция гомологов и их энергия гидратации (у сааўт.) //Журнал физической химии. 1987. Т. 61, № 4;
  • Пленочный хлоридселективный электрод на основе трихлормеркуриата тринонилоктадециламмония (разам з С. В. Ламака, В. Л. Ламакам) // Журнал аналитической химии. 2000. Т. 55, № 4.
  • Анионообменная экстракция кислотных красителей солями тринонилоктадециламмония / А. Р. Цыганов, Е. М. Рахманько, Г. Л. Старобинец / Весці АН БССР. Серыя хімічных навук. — 1980. — № 2. — С. 61—66