Яўстафій Каліскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Яўстафій Каліскі

Адукацыя:
Нараджэнне: 20 чэрвеня 1865(1865-06-20)
Смерць: 29 жніўня 1954(1954-08-29) (89 гадоў)
Рада Літоўскай і Віленскай епархіі (1930). Протаіерэй Яўстафій Каліскі — чацвёрты злева.

Яўста́фій Ка́ліскі (руск.: Евстафий Калисский; 20 чэрвеня 1865, Гродзенская губерня, Расійская імперыя29 жніўня 1954, Каўнас, ЛітССР, СССР) — праваслаўны святар, мітрафорны протаіерэй Літоўска-Віленскай епархіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Гродзенскай губерні ў сям'і святара. Скончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча, Віленскую духоўную семінарыю (1888). Выконваў абавязкі псальмяра ў расенскай царкве[1]. Рукапакладзены ў дыяканы ў 1889 годзе; пасля рукапакладзены ў святары і прызначаны ў засімавіцкі прыход (Пружанскі павет Гродзенскай губерні).

У 1893 пераведзены ў новаадчынены прыход у горадзе Янава Ковенскага павета. З 1901 — клірык ковенскай царквы Святога Аляксандра Неўскага, наглядальнік царкоўна-прыходскіх школаў.

З пачаткам Першай сусветнай вайны айцец Яўстафій прызначаны святаром 1-га Рыпінскага пагранічнага палка, яго жонка і дачка сталі сёстрамі міласэрнасці, а двое сыноў — вольнавызначанымі ў войску. У 1915 годзе разам з палком Яўстафій пакінуў Коўну, быў дабрачынным пагранічнай дывізіі. Пасля дэмабілізацыі ў 1918 служыў спярша ў трысвяцкім, пасля ў друйскім прыходзе Віленскай губерні.

У 1920 прызначаны даверанай асобай мітрапаліта Еляўферыя ў Літве і пераехаў у Коўну. з 1921 — старшыня Каўнаскай царкоўнай управы, настаяцель Каўнаскага кафедральнага сабора(літ.) бел.. У 1923 абраны членам епархіяльнага савета Літоўскай епархіі пры архіепіскапе Еляўферыі.

Рэдактар ковенскіх «Голосов Литовской Православной Епархии» (былыя «Литовские Епархиальные Ведомости»), адзін з заснавальнікаў ковенскага пахавальна-дабрачыннага брацтва імя прападобнага Серафіма Сароўскага, наглядальнік царкоўна-прыходскіх школаў епархіі, выканаўца абавязкаў капелана літоўскага войска (да 1926)[1].

Па Другой сусветнай вайне служыў у Віленскай епархіі Маскоўскай патрыярхіі. Мітрафорны протаіерэй.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Герман Шлевис. Каунасские православные храмы. Воскресенская церковь (руск.) . Праверана 5 студзеня 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]