Перайсці да зместу

Яўстах Бенедыкт Козел-Паклеўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўстах-Бенедыкт Козел-Паклеўскі
Герб «Козел»
Герб «Козел»
Нараджэнне 20 лістапада 1842(1842-11-20)
Смерць невядома
Род Козел-Паклеўскія
Бацька Каятан Козел-Паклеўскі
Маці Вікторыя Ліхадзееўская
Жонка Марыя Анрыета Колёнж, Эліжбета Козел-Паклеўская
Дзеці Станіслава Марыя Колёнж, Яўстах Вінсент Анры Колёнж
Веравызнанне каталік
Адукацыя
Бітвы

Яўстах-Бенедыкт Козел-Паклеўскі (польск.: Eustachy Benedykt Koziełł-Poklewski; нар. 20 верасня 1842, Княгінін Вілейскага павета[1] — ?) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, фатограф.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Козел-Паклеўскіх уласнага герба «Козел». Бацька Каэтан быў суддзём, дзед Юзаф-Каласанты Козел-Паклеўскі быў уладальнікам маёнтку Сэрвач, маці Вікторыя паходзіла з роду Ліхадзіеўскіх герба «Ястрабец». Яўстах-Бенедыкт Козел-Паклеўскі нарадзіўся 20 верасня 1842 года ў двары Княгінін, быў ахрышчаны 27 верасня 1842 г. у касцёле Святога Апостала Андрэя ў Крывічах[1].

У 1854—1859 гг. Яўстах-Бенедыкт Козел-Паклеўскі навучаўся ў Мінскай гімназіі, пасля чаго працягнуў навучанне ў Горыгорацкім земляробчым інстытуце, дзе ў 1863 г. разам з іншымі студэнтамі далучыўся да атраду Людвіка Звяждоўскага[1]. 6 мая 1863 г. удзельнічаў у захопе горада Горкі[2]. 6 мая 1863 аддзел Звяждоўскага ўступіў у бой з расійскімі войскамі і пацярпеў паражэнне, пасля чаго ён распусціў свой аддзел і выехаў у Царства Польскае. Яўстах-Бенедыкт Козел-Паклеўскі быў арыштаваны, у выніку чаго быў абвінавачаны ва ўдзеле ў паўстанні і атрымаў 12 гадоў катаргі з канфіскацыяй маёмасці[2]. Вясной 1864 г. падчас перасылкі ў Маскве здолеў уцячы разам з Каралем Маліцкім[1]. Эміграваў да Францыі, дзе займаўся фатаграфіяй, меў сваю студыю фатаграфіі на Елісейскійскіх палях. У 1864—1869 гг. навучаўся ў Вышэйшай гандлёвай школе ў Парыжы.

Зноскі

  1. а б в г Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў : біяграфічны слоўнік : (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Дзмітрый Матвейчык ; Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Республікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Мінск: Беларусь, 2016. — С. 58. — 734 с. — 400 экз. — ISBN 978-985-01-1159-3.
  2. а б Вольга Гарбачова, Паўстанцы 1863 года на фотаздымках, №. 12, Мінск: Arche, 2010, С. 126.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]