Перайсці да зместу

Язэп Піліпавіч Нялепка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Я. Піліпаў)
Язэп Піліпавіч Нялепка
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1879
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за верасень 1922
Прафесійная дзейнасць
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Язэп Піліпавіч Нялепка (1879, Парэчча, Літоўскае генерал-губернатарстване раней за верасень 1922; псеўданімы: Іван Піліпаў, Язэп Піліпаў, І. П., І. Піліпаў, Піліпаў, С. Піліпоў, Язэп П., Стары Піліп[1]) — беларускі пісьменнік, паэт, публіцыст.

Нарадзіўся ў вёсцы Касцянёўцах або на станцыі Парэчча (Гродзенскі раён). Сын дворнага служачага. Сістэматычнай адукацыі не меў. Працаваў тэлеграфістам на станцыі Парэчча, а з 1910 года ў Вільні. Друкаваўся ў «Нашай ніве» з 1909 года. Ваяваў на франтах Першай сусветнай вайны. У 1914 годзе лячыўся ў пецярбургскім шпіталі.

У 1917 годзе дэлегат Першага Усебеларускага з’езда. У 1919 годзе карэктар Беларускага выдавецкага таварыства ў Вільні. Служыў у Міністэрстве беларускіх спраў Літвы, звольнены ў студзені 1921 года. Карэктар у газеце «Еднасць», пакінуў пасаду ў кастрычніку 1921 года, магчыма, не падзяляў поглядаў выдання.

Станам на верасень 1928 года, жыў і працаваў у Вільні, удзельнічаў у Рэгіянальнай выставе і атрымаў пахвальны ліст у намінацыі вынаходнікаў-самавукаў за прыладу для стабілізацыі суднаў на хвалях.[1]

Пісаў вершы, гутаркі, алегарычныя апавяданні-казкі, допісы, артыкулы, тэатральныя рэцэнзіі. Пераклаў з рускай мовы апавяданне М. Палагіна. У 1922 годзе напісаў некралог Ядвігіна Ш. Друкаваўся ў газетах і часопісах (Наша ніва, Вольная Беларусь, Беларуская думка, Рунь, Раніца, Еднасць, Родная страха), календарах.

Пасля 1920 года падпісваў творы псеўданімам Язэп Піліпаў. У 1928 годзе яго псеўданімам называюць Стары Піліп[1].

  1. а б в «Грамадзянін». — верасень 1928.
  • Беларускія пісьменнікі: слоўнік. — Том 5. 1995. — С. 23-24.
  • Дэлегат Зьезду I. Нелепко Усебеларускі зьезд // Вольная Беларусь. № 36, 1917.
  • Максім Гарэцкі. Гісторыя беларускае літэратуры. — Вільня: Кошт Ў. Знамяроўскага і Э. Будзькі, 1920
  • Наша думка. № 2, 1921.
  • Беларускія ведамасці. № 7, 8, 1921.