Рунь (часопіс)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Рунь»
Тып часопіс
Выдавец Вацлаў Іваноўскі
Заснавана 2 мая 1920
Мова беларуская
Галоўны офіс
Тыраж

«Рунь» — штотыднёвы ілюстраваны літаратурна-мастацкі часопіс. Выходзіў з 2 мая да 4 ліпеня 1920 года на беларускай мове ў Мінску. Рэдактар Я. Луцэвіч, выдавец В. Іваноўскі. Лічыўся пераемнікам выдання «Беларускае жыццё»[1].

Тэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Кірунак яго выявіўся ў артыкулах і нататках па сацыяльна-палітычных праблемах, у вершах, апавяданнях, нарысах, «малых» жанрах драматургіі і ў літаратурна-мастацкай публіцыстыцы. Выступаў за нацыянальнае самавызначэнне беларускага народа, усебаковае развіццё яго эканомікі і культуры. Актыўны ўдэел у выданні прымалі Л. Родзевіч, М. Кудзелька, мастак Я. Драздовіч, супрацоўнікі беларускага тэатра і грамадскіх культурна-асветніцкіх устаноў. Апублікаваў шэраг мастацкіх твораў, у т.л. вершы А. Гаруна, М. Чарота, К. Буйло, У. Жылкі, А. Петрашкевіча, М. Краўцова, апавяданні і артыкулы М. Багдановіча, 3. Бядулі, І. Піліпава, Л. Родзевіча і інш. Змясціў даследаванні Я. Карскага, Ф. Аляхновіча, У. Ігнатоўскага, І. Гердэра. Надрукаваў рэцэнзіі на творы М. Гарэцкага, на аглядныя артыкулы пра беларускіх пісьменнікаў, фатаграфіі пісьменнікаў і тэатральных дзеячаў і малюнкі беларускіх краявідаў, помнікаў гісторыі і культуры.

У № 5—8 часопіса была ўпершыню надрукаваная п’еса Я. Купалы «Прымакі».

Зноскі

  1. Турук, с.67

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]