Яўхім Ерамеевіч Сіроцін
Яўхім Ерамеевіч Сіроцін | |
---|---|
руск.: Ефим Еремеевич Сиротин | |
Дата нараджэння | 13 (25) кастрычніка 1888[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 ліпеня 1949[2] (60 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры |
Навуковая сфера | фізіка і матэматыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат фізіка-матэматычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Яўхім Ерамеевіч Сіро́цін[4] (руск.: Сиротин Ефим Еремеевич; 13 кастрычніка 1888 — 22 ліпеня 1949[5] (у 1947[4])) — вучоны, фізік і матэматык, кандыдат фізіка-матэматычных навук[5], прафесар (1918).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сяле Салёнае Займішча Чарнаярскага павета Астраханскай губерні. У 1907 годзе скончыў Саратаўскую гімназію, у 1913 годзе — фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1913—1914 гадах працаваў у ім у фізічнай лабараторыі, у 1914—1916 гадах у Маскоўскім вышэйшым тэхнічным вучылішчы асістэнтам кафедры фізікі. У 1916—1918 гадах выкладаў у Маскоўскім універсітэце, у 1918—1922 гадах прафесар кафедры фізікі Кастрамскога ўніверсітэта. З 1922 года Я. Е. Сіроцін у Беларускім дзяржаўным універсітэце на фізіка-матэматычным аддзяленні педагагічнага факультэта. Загадваў кафедрай фізікі і адначасова фізічнай лабараторыяй і кабінетам. У 1925 годзе быў камандзіраваны з мэтай навукова-педагагічнага ўдасканалення ў Кембыджскі ўніверсітэт. Тут ён пад кіраўніцтвам Э. Рэзерфорда вывучаў метады радыеактыўных вымярэнняў[4]. З 1937 года Я. Е. Сіроцін у Калінінскім педагагічным інстытуце, дзе ў 1945—1949 гадах займаў пасаду загадчыка кафедры тэарэтычнай фізікі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар навуковых прац па дыферэнцыяльных ураўненнях, матэматычных метадах у фізіцы.
Сярод апублікаванага:
- Центробежные силы в газе / Е. Е. Сиротин. — Минск, 1928.
- Асновы электратэхнікі: дапаможнік для прафтэхшкол і тэхнікумаў / рэдактар Я. Я. Сіроцін. — Мінск, 1931.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гусак А. А. Сіроцін Яўхім Ерамеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 413—414. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Первый костромской вуз: время, люди, судьбы / В. К. Сморчков. — Кострома: КГУ им. Н. А. Некрасова, 2013. — 500 с. — ISBN 978-5-7591-1396-6 (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сіроцін Яўхім Ерамеевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Сиротин Ефим Еремеевич (руск.) // Партал «Выдающиеся математики Беларуси»
- Сиротин Ефим Еремеевич Архівавана 3 лютага 2022. (руск.) // Сайт БДМУ
- Нарадзіліся 25 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1888 годзе
- Нарадзіліся ў Астраханскай губерні
- Памерлі 22 ліпеня
- Памерлі ў 1949 годзе
- Выкладчыкі МДУ
- Выкладчыкі МДТУ
- Выкладчыкі БДУ
- Выкладчыкі Кастрамскога дзяржаўнага ўніверсітэта
- Кандыдаты фізіка-матэматычных навук
- Прафесары
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 13 кастрычніка
- Фізікі СССР
- Матэматыкі СССР