Аляксей Адамавіч Гусак
| Аляксей Адамавіч Гусак | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1 лістапада 1927 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 9 ліпеня 2012 (84 гады) |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
| Навуковая сфера | матэматыка[1] |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат фізіка-матэматычных навук |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар | |
Аляксей Адамавіч Гусак (1 лістапада 1927, вёска Іванкаўшчына, Мазырскі раён, Гомельская вобласць — 9 ліпеня 2012) — беларускі матэматык, прафесар, кандыдат фізіка-матэматычных навук, педагог. Брат фізіка Мікалая Гусака і літаратуразнаўца Сяргея Гусака.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў фізіка-матэматычны факультэт Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, аспірантуру МДУ імя М. В. Ламаносава. З 1955 года працуе ў БДУ: асістэнт (1955—1957), старшы выкладчык (1957—1959), дацэнт (1959—1976), прафесар (з 1976 г.).
Навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар звыш 200 навуковых прац. Сярод іх 36 кніг (частка з іх перакладзена на венгерскую, іспанскую і французскую мову), у тым ліку манаграфія «Тэорыя набліжэння функцый. Гістарычны нарыс», падручнік «Вышэйшая матэматыка» ў 2-х тамах, «Даведнік па вышэйшай матэматыцы», «Аналітычная геаметрыя і лінейная алгебра: даведачны дапаможнік для рашэння задач», «Матэматычны аналіз і дыферэнцыяльныя ўраўненні: даведачны дапаможнік для рашэння задач», «Тэорыя імавернасцей: даведачны дапаможнік для рашэння задач», «Тэорыя функцый комплекснай зменнай і аперацыйнае злічэнне: даведачны дапаможнік для рашэння задач», «Даведнік па матэматыцы для школьнікаў», «Задачы і практыкаванні па вышэйшай матэматыцы», «Зборнік задач і практыкаванняў па дыферэнцыяльнай геаметрыі».
Зноскі
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 17 студзеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гусак А. А., Гусак Г. М., Брычыкава А. А. Даведнік па вышэйшай матэматыцы. — Мн.: «ТетраСистемс», 2007. — 576 с.
- Нарадзіліся 1 лістапада
- Нарадзіліся ў 1927 годзе
- Нарадзіліся ў Беларускай ССР
- Памерлі 9 ліпеня
- Памерлі ў 2012 годзе
- Выкладчыкі БДУ
- Кандыдаты фізіка-матэматычных навук
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Мазырскім раёне
- Матэматыкі Беларусі
- Дэканы механіка-матэматычнага факультэта БДУ