Якуб Кірылавіч Усікаў
Якуб Кірылавіч Усікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 верасня 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 лістапада 1995 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Якуб Кірылавіч Усікаў (20 верасня 1919, вёска Кадзіна, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць — 30 лістапада 1995, Магілёў) — беларускі крытык і літаратуразнавец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Вучыўся ў Магілёўскім палітасветтэхнікуме, затым на літаратурна-лінгвістычным факультэце Мінскага педагагічнага інстытута. З трэцяга курса перавёўся на завочнае аддзяленне (скончыў у 1940). Працаваў дырэктарам сярэдняй школы ў Вялікім Сяле Дзяржынскага раёна (1937—1939), выкладчыкам мовы і літаратуры ў Мар'інагорскім сельскагаспадарчым тэхнікуме. Падчас Вялікай Айчыннай вайны быў партызанам на Магілёўшчыне, потым — у Савецкай Арміі на 2-м Беларускім фронце. Быў паранены. Пасля вайны вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР (1947—1949) і працаваў у газеце «Чырвоная змена» (1945—1949). У 1949—1975 гг. — загадчык кафедры беларускай літаратуры Магілёўскага педінстытута, дацэнт таго ж інстытута. Кандыдат філалагічных навук.
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]З рэцэнзіямі і артыкуламі пачаў выступаць у 1946 г. Выдаў манаграфіі «Драматургія Кандрата Крапівы: Нарысы аб станоўчым героі» (1953), «Беларуская камедыя: Ля вытокаў жанру» (1964), «Беларуская камедыя» (1973), зборнік літаратурна-крытычных артыкулаў «Грамадзянскае сумленне мастака» (1976), «Беларуская камедыя: Літаратурна-крытычныя нарысы» (1979), «Андрэй Макаёнак: Нарыс жыцця і творчасці» (1984). Адзін з аўтараў дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ «Беларуская дзіцячая літаратура» (1966), «Беларуская вусна-паэтычная творчасць» (1966), «Гісторыя беларускай літаратуры: XIX — пачатак XX ст.» (1981), «Гісторыя беларускага тэатра» (1983).
Зноскі
- Нарадзіліся 20 верасня
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў Мсціслаўскім павеце
- Памерлі 30 лістапада
- Памерлі ў 1995 годзе
- Памерлі ў Магілёве
- Выкладчыкі Мар’інагорскага сельскагаспадарчага тэхнікума імя У. Е. Лабанка
- Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
- Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся ў Магілёўскім раёне
- Крытыкі Беларусі
- Крытыкі паводле алфавіта
- Літаратуразнаўцы Беларусі