Яўген Пятровіч Шабан
Яўген Пятровіч Шабан | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 29 снежня 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 ліпеня 1982 (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, паэт, рэжысёр, акцёр |
Мова твораў | беларуская |
Яўге́н Пятро́віч Шаба́н (29 снежня 1936, вёска Калодзіна, Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка — 30 ліпеня 1982, Віцебск, БССР, СССР, пахаваны на Паўночных могілках у Мінску) — беларускі драматург, паэт, акцёр, рэжысёр.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1958). Працаваў акцёрам, загадчыкам літаратурнай часткі Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Я.Коласа ў Віцебску (1958—1965), рэжысёрам студыі Беларускага тэлебачання (1965—1976). У 1976—1980 гг. — загадчык літаратурнай часткі Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы.
Літаратурную працу пачаў у 1960 г. Выдаў зборнікі вершаў «Нарачанка» (1969), «Чырвоныя сумёты» (1977). Аўтар п'ес «Ракіроўка» (1975), «Прад'явіце пропуск» (1975), «Сіні снег» (пастаўлена ў 1975), «Шрамы» (апублікавана і пастаўлена ў 1977), «Чалавек з легенды» (з І.Ражковым, апублікавана і пастаўлена ў 1978), «Востраў Алены» (апублікавана і пастаўлена ў 1982), лібрэта тэлеоперы «Ранак» (пастаўлена ў 1968), сцэнарыя тэлефільма «І смех, і бяда» (пастаўлены ў 1973), тэлеспектакля «Вячэра» (пастаўлены ў 1980).
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Яўген Пятровіч Шабан // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Нарадзіліся 29 снежня
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Віленскім ваяводстве (1926—1939)
- Памерлі 30 ліпеня
- Памерлі ў 1982 годзе
- Памерлі ў Віцебску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Драматургі СССР
- Драматургі Беларусі
- Паэты СССР
- Паэты Беларусі
- Акцёры СССР
- Акцёры Беларусі
- Рэжысёры СССР
- Рэжысёры Беларусі
- Беларускамоўныя пісьменнікі
- Беларускамоўныя паэты