Ліфт
Ліфт (ад англійскага дзеяслова lift — падымаць) — від транспарту, які выкарыстоўваецца для вертыкальнага перасоўвання.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню пра ліфт пісаў рымскі архітэктар Вітрувій, ён спасылаўся на Архімеда, які пабудаваў пад’ёмны апарат, імаверна, яшчэ ў 236 годзе да н.э.
Больш познія згадкі пра ліфты датаваны сярэдзінай VI стагоддзя (ліфты Манастыра Святой Кацярыны ў Егіпце), першай чвэрцю XVIII стагоддзя (у Францыі) і XVII стагоддзем (ліфт Віндзарскага замка ў Вялікабрытаніі, «Лятальнае крэсла» Велаера ў адным з парыжскіх палацаў).
У 1854 годзе Э. Г. Оціс на выстаўцы ў Нью-Ёрку прадэманстраваў сваю прыладу бяспекі — лоўнікі.
Першы пасажырскі ліфт быў усталяваны ў Нью-Ёрку ў 1857 годзе. Прылада бяспекі Оціса ў спалучэнні з выкарыстаннем сталёвых каркасаў будынкаў далі магчымасць будаваць хмарачосы.
У 1878 годзе быў вынайдзены абмежавальнік хуткасці, які дазволіў задзейнічаць лоўнікі пры перавышэнні намінальнай хуткасці.
У 2007 годзе кампанія KONE распрацавала ліфт MaxiSpace, які не патрабуе не толькі машыннага памяшкання, але і процівагі.
У 2017 годзе кампанія ThyssenKrupp распрацавала першы ў свеце бесканатны ліфт Multi.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).