(Не)расстраляныя
(Не)расстраляныя — праект партала Тузін Гітоў, прысвечаны памяці рэпрэсаваных у 1930-х беларускіх творцаў[1]. Падрыхтавана кніжнае выданне з музычным дадаткам, праведзены лекцыі з выступамі музыкаў у Мінску і прэзентацыі ў рэгіёнах.
Праект пакліканы вярнуць імёны і творы рэпрэсаваных дзеячаў беларускай культуры ў сучасны дыскурс. Падрыхтаванае да друку ўнікальнае выданне ўвабрала 18 гісторыяў жыцця рэпрэсаваных беларускіх літаратараў, больш за сто абраных твораў ды каля сотні архіўных фотаздымкаў, частка з якіх апублікаваная ўпершыню. Таксама да кнігі далучаны музычны CD-дадатак з песнямі на словы герояў праекту. Аб’ём кнігі — больш за 300 старонак. Аздабленнем выдання займалася дызайнерка Наста Шастак.
Над выданнем працавалі знаныя даследчыкі літаратуры і культуры, якія ўпершыню ў гісторыі сучаснай Беларусі падрыхтавалі і прачыталі адкрытыя лекцыі пра герояў гэтага праекту. 12 лекцыяў прайшлі ў 2017 годзе ў кнігарні «Логвінаў». Увосень 2018 году ў межах праекту ў кнігарні «Логвінаў» адбыліся 6 новых лекцыяў. Прэзентацыі праекту з адкрытымі лекцыямі запланаваныя ва ўсіх абласных гарадах.
![]() |
Мы хочам каб творы закатаваных пісьменнікаў ведалі, а іх твары пазнавалі. Перакананы, што каб дасягнуць такой мэты, варта працаваць на ўсіх узроўнях успрыняцця і рабіць гэта густоўна, прыгожа і па-сучаснаму. | ![]() |
Пры паспяховай рэалізацыі задумы з кніжным выданнем у межах праекту «(Не)расстраляныя» аўтары плануюць зрабіць тэатральную пастаноўку паводле аднаго з твораў беларускай літаратуры 1930-х[2][3][4].
Зноскі
- ↑ Горбаш, Леша; Кашликов, Антон; palasatka. Вспомнить все: таймлайн беларусской музыки 2010–2019 (руск.). 34mag (26 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2019. Праверана 30 снежня 2019.
- ↑ Прэзентацыя праекта “(Не)растраляныя” ў Гродне , Hrodna.life . Праверана 27 красавіка 2019. Архівавана 27 красавіка 2019.
- ↑ (Не)расстраляная гісторыя , Лятучы ўніверсітэт (30 кастрычніка 2017). Праверана 27 красавіка 2019. Архівавана 27 красавіка 2019.
- ↑ У 1937 годзе беларусаў хацелі ператварыць у біямасу: Статкевіч заклікае ўшанаваць памяць ахвяраў камунізму , Belsat (2017.10.24 23:00). Праверана 27 красавіка 2019.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- (Не)расстраляныя ў сацыяльнай сетцы «Instagram»