Перайсці да зместу

(174567) Варда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(174567) ВардаM:
Адкрыццё
Першаадкрывальнік Jeffrey A. Larsen[d][1]
Месца выяўлення Kitt Peak National Observatory[d][2]
Дата выяўлення 21 чэрвеня 2003[2]
Эпанім Varda[d]
Альтэрнатыўныя абазначэнні 2003 MW12[2]
Арбітальныя характарыстыкі
Эксцэнтрысітэт (e) +0.138, +0.1430078809328084
Вялікая паўвось (a) 6 898 769 880 098,5 м[1] і 45,538062014006 ± 0 астранамічная адзінка[3]
Перыгелій (q) 39,025760263596 ± 0,00010738 астранамічная адзінка[3]
Афелій (Q) 52,050363764415 ± 0 астранамічная адзінка[3]
Перыяд абарачэння (P) 112 243,25257501 ± 0,1742 суткі[3]
Схіленне (i) 21,494 ± 0,001 ° і 21,514033295785 ± 0 °[3]
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) 3,2 радыян і 184,12147822649 ± 0 °[3]
Аргумент перыгелія (ω) 3,2 радыян і 184,97433256946 ± 0,00045045 °[3]
Сярэдняя анамалія (M) 4,5 радыян і 276,55876168145 ± 0,00079709 °[3]
Спадарожнік астэроіда Ilmarë[d]
Абсалютная зорная велічыня 3,3 і 3,46[4]
Альбеда 0,099 ± 0,002

174567 Варда (174567 Varda; 2003 MW12) — транснептунавы аб’ект з абсалютнай зорнай велічынёй 3,8m. На дадзены момант аб’ект мае статус кандыдата ў карлікавыя планеты. Адкрыты 21 чэрвеня 2003 года Джэфры Ларсенам у межах праекту «Spacewatch». Пасля выяўлення 2003 MW12 быў знойдзены на архіўных здымках[en] 68 разоў, пачынаючы з 1980 года.

16 студзеня 2014 года аб’екту прысвоена імя Варда — у гонар адной з уладарак валар[en] у легендарыуме Дж. Р. Р. Толкіна[5].

Аб’ект знаходзіцца на адлегласці 47,8 а.а. (≈7,17 млрд км) ад Сонца. Бліжэйшае праходжанне перыгелія адбудзецца прыкладна ў лістападзе 2096 года. Па дадзеных М. Браўна[en], дыяметр аб’екта складае 684 км пры альбеда 13%. Пакрыццё зоркі астэроідам[ru] Варда 10 верасня 2018 года дазволіла ацаніць экватарыяльны радыус у 373±8 км, а геаметрычнае альбеда — у 0,097±0,004 пры візуальнай абсалютнай велічыні HV=3,81±0,01m. У залежнасці ад сплюшчанасці Варды, яе сярэдняя шчыльнасць (ρ) ацэньваецца ў 1,52±0,05 і 1,25±0,04 г/см³.