Альбеда

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Альбеда (лац.: albus — белы, светлы) — велічыня, якая характарызуе адбівальную здольнасць паверхні цела. Вымяраецца адносінамі колькасці адбітага паверхняй святла да колькасці святла, якое падае на яе. Выражаецца ў працэнтах ці долях адзінкі. Альбеда натуральных паверхняў вымяраецца альбедаметрам, вывучаецца актынаметрыяй. Характарызуе адбівальную здольнасць нябеснага цела, якое само не свеціцца.

Класіфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваюць:

  • інтэгральнае альбеда — для ўсяго патоку выпрамянення,
  • монахраматычнае альбеда — для пэўнай даўжыні хваль,
  • спектральнае альбеда — для розных участкаў спектра (ультрафіялетавае, бачнае, інфрачырвонае і інш.).

Інтэгральнае альбеда планеты Зямліатмасферай) каля 35 %, у бачнай частцы спектра 40 %. Залежыць ад геаграфічнай шыраты, пары года, часу сутак, стану расліннага покрыва, воднай паверхні і інш.

Альбеда вільготнай глебы 5—10 %, лесу 5—20 %, травянога покрыва 20—25 %, пяску 30—40 %, свежага снегу 70-90%. Ад велічыні альбеда залежыць радыяцыйны баланс паверхні Зямлі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 552 с.: іл.
  • Геаграфія ў тэрмінах і паняццях: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — 352 с.: іл. — ISBN 985-11-0262-8.
  • Галай И. П. География: термины и понятия: словарь для учащихся и абитуриентов / И. П. Галай, Е. И. Галай — Мінск: Белкартография, 2011. — С. 9. — 223 с. — 1000 экз. — ISBN 978-985-508-082-5.(руск.)