(90377) Седна
| (90377) Седна | |
|---|---|
| | |
| Адкрыццё | |
| Першаадкрывальнік | Michael E. Brown[d][1], Chadwick Trujillo[d][1] і David L. Rabinowitz[d][1] |
| Месца выяўлення | Паламарская абсерваторыя[2] |
| Дата выяўлення | 14 лістапада 2003[2] |
| Эпанім | Sedna[d] |
| Альтэрнатыўныя абазначэнні | 2003 VB12[2] |
| Арбітальныя характарыстыкі | |
| Эксцэнтрысітэт (e) | +0.8612973329749037 |
| Вялікая паўвось (a) | 72 483 332 169 598 м[3] і 549,5396510705 ± 0,1564499999999 астранамічная адзінка[4] |
| Перыгелій (q) | 76,222615239519 ± 0,0011884 астранамічная адзінка[4] |
| Афелій (Q) | 1 022,8566869015 ± 0,29121 астранамічная адзінка[4] |
| Перыяд абарачэння (P) | 4 705 404,6501435 ± 2 009,4 суткі[4] |
| Схіленне (i) | 11,92864 ± 0 ° і 11,925916984959 ± 0 °[4] |
| Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) | 2,5 радыян і 144,47868632324 ± 0,00028109 °[4] |
| Аргумент перыгелія (ω) | 5,4 радыян і 311,0099164178 ± 0,0020732 °[4] |
| Сярэдняя анамалія (M) | 6,3 радыян і 358,60725515873 ± 0,00060068 °[4] |
| Абсалютная зорная велічыня | 1,6 і 1,49[4] |
| Альбеда | 0,07 |
Седна (сімвал:
;[5] 2003 VB12) — транснептунавы аб’ект.
Назва паходзіць ад імя багіні мора міфалогіі жыхароў Арктыкі.
Дыяметр: не больш за 1770[6] км (~0,75 плутонавых). Маса: —. Перыяд вярчэння: каля 20 дзён.[7] Арбітальны перыяд: каля 10000 г. Адлегласць ад Сонца: ~86 а.а.[8] (у максімуме — да 560 а.а.)[9], або 76 — ~1000 а.а.,[10] экс.арбіты: —, нахіл арбіты: —.
Альбеда: ~7 %. Тэмпература паверхні: −240 °C.[11]
Аб’ект быў адкрыты ў выніку фатаграфічнага пошуку М. Браўнам, Ч. Трухілья і Д. Рабіновіцам. Пра адкрыццё аб’екта М. Браўн з Лабараторыі рэактыўнага руху Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута. паведаміў 15.3.2004.[11]

Адметнасці
[правіць | правіць зыходнік]З невядомых пакуль прычын яркасць і чырвоная афарбоўка аб’екту значна большыя, чым у іншых аб’ектаў вонкавай часткі Сонечнай сістэмы.[11] Спецыфіка змяшчэння аб’екта між поясам Койпера і воблакам Оарта вядзе да таго, што аб’ект, верагодна, перацярпеў вельмі мала пашкоджанняў ад сутыкненняў з іншымі целамі і ад нагрэву Сонцам, і знаходзіцца ў геалагічна малазмененым стане ў параўнанні з іншымі целамі.
Незразумелым пакуль застаецца спалучэнне вельмі моцна выцягнутай арбіты і памераў аб’екту.[12]
Спадарожнік, наяўнасць якога закладалася спачатку з-за адносна павольнага вярчэння,[10][11] не быў знойдзены.[10]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Minor Planet Center database
- ↑ а б в JPL Small-Body Database Праверана 12 студзеня 2024.
- ↑ https://www.minorplanetcenter.net/db_search/show_object?object_id=90377
- ↑ а б в г д е ё ж з JPL Small-Body Database Праверана 14 кастрычніка 2025.
- ↑ U+2BF2 ⯲. David Faulks (2016) 'Eris and Sedna Symbols,' L2/16-173R, Unicode Technical Committee Document Register.
- ↑ Ацэнка 2004 г.
- ↑ Методыкі вымярэнняў пакідаюць верагоднасць больш павольнага або значна хутчэйшага вярчэння.
- ↑ Дадзеныя 2004 г.
- ↑ Паводле разлікаў 2004 г.
- ↑ а б в Weird Object Beyond Pluto Gets Stranger, 2004 // SPACE.COM
- ↑ а б в г Scientists Find Another Huge Mini-World in Outer Solar System // SPACE.COM
- ↑ Distant Sedna Raises Possibility of Another Earth-Sized Planet in Our Solar System // SPACE.COM
