2-я Калінкавіцкая партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ
2-я Калінкавіцкая партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ | |
---|---|
Гады існавання | 1943 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Палескае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 924 партызаны (24.11.1943) |
Дыслакацыя | Калінкавіцкі раён |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Канстанцін Мікітавіч Марозаў |
2-я Калінкавіцкая партызанская брыгада імя М. В. Фрунзэ — партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1943 года на базе 4-га Калінкавіцкага атрада імя Фрунзэ (арганізаваны ў чэрвені 1943 года), вылучанага 99-й Калінкавіцкай партызанскай брыгадай. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Калінкавіцкага раёна. 24 лістапада 1943 года брыгада (924 партызаны, 6 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- 1-ы атрад;
- 2-і атрад;
- 3-і атрад;
- 4-ы атрад;
- 6-ы атрад імя В. І. Чапаева;
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзір
[правіць | правіць зыходнік]- Канстанцін Мікітавіч Марозаў
Камісар
[правіць | правіць зыходнік]- Іосіф Мікітавіч Бяляй
Начальнік штаба
[правіць | правіць зыходнік]- Андрэй Рыгоравіч Барысенка
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партызаны праводзілі баявыя аперацыі на чыгунках і шашэйных дарогах. У чэрвені 1943 года ўдзельнічалі ў баях супраць карнай аперацыі, разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Тульгавічы, узарвалі лесапільны завод у Калінкавічах. 4 верасня 1943 года на Прыпяці затапілі нямецкі параход. Абсталявалі аэрадром, на які было прынята 35 самалётаў. Па заданню 61-й арміі, 19 лістапада 1943 года разбілі нямецкі гарнізон, што абараняў чыгуначную станцыю Аўраамаўская. Пабудавалі 2 пераправы. Удзельнічалі ў вызваленні вёсак Глінішча Хойніцкага і Агароднікі Калінкавіцкага раёнаў.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1967 годзе ў вёсцы Моклішча Хойніцкага раёна ў гонар брыгады была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.