Тульгавічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Тульгавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
1506 год
Ранейшыя назвы
Тулегавічы
Насельніцтва
2 чалавекі (2013)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2346
Аўтамабільны код
3
Тульгавічы на карце Беларусі ±
Тульгавічы (Беларусь)
Тульгавічы
Тульгавічы (Гомельская вобласць)
Тульгавічы

Ту́льгавічы[1] (трансліт.: Tuĺhavičy, руск.: Тульговичи) — вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Судкоўскага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вялікае Княства Літоўскае[правіць | правіць зыходнік]

Ці не ўпершыню паселішча згадана ў прывілеі караля Аляксандра князю Васілю Мунчы на «село Тулеговичи в Мозырскомъ повете», датаваным 24 мая 1506 года[2]. На той час гэта была тэрыторыя Кіеўскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Даволі хутка, 26 мая 1508 года маёнтак князя Мунчы, які выступіў супраць караля Жыгімонта Старога ў мяцежы князя Міхала Глінскага, быў аддадзены пану Васілю Пятровічу[3], а з ліста-пацвярджэння ад 22 снежня 1510 года даведваемся, што гэта былі менавіта Тульгавічы: «Билъ нам чоломъ дьякъ нашъ Васко Петровичъ и въказывалъ перед нами листы, данину нашу, што есмо дали ему люди в Мозырскомъ повете на имя Тулеговичы, што держалъ зрадца нашъ Мунча…»[4]. З апісання Мазырскага замка 1552 года вынікае, што ўжо з 1512 года Тульгавічамі ў Загальскай нядзелі Мазырскай воласці валодалі наваградскія зямяне Заройскія. Іх жыхары з 1532 года перасталі выконваць розныя павіннасці на карысць замка. Напярэдадні складання дакумента Заройскія прадалі сяло з пятнаццаццю чалавекамі пану Герасіму Калантаю[5]. У 1567 годзе пан Стафан Рыгоравіч Лавейка з маёнткаў сваіх, сярод якіх і Тульгавічы, ставіў у войска Вялікага Княства Літоўскага 3 узброеных вершнікаў і 2 драбаў з ручніцамі[6].

Пасля падпісання Люблінскай уніі, з сярэдзіны 1569 года, Тульгавічы ў складзе Мазырскага павета былі далучаны да Менскага ваяводства. Шляхцічы Лавейкі трымалі «sioło i dwór Tulhowicze» яшчэ і ў 1622 годзе, калі каронныя і вялікакняжацкія камісары ў чарговы раз спрабавалі размежаваць Кіеўскае ваяводства Кароны з Мазырскім паветам Вялікага Княства Літоўскага[7]. З апошняй чвэрці XVII стагоддзя і да касацыі закона ў 1773 годзе Тульгавічы належалі юравіцкім езуітам. Прэтэнзіі суседніх паноў Абуховічаў яны паспяхова апратэстоўвалі ў судах[8].

У складзе Расійскай імперыі[правіць | правіць зыходнік]

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе паселішча ў складзе Рэчыцкай акругі (павета) Чарнігаўскага намесніцтва (губерні), з 1797 года — Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1795 годзе ў Тульгавічах 58 двароў, 380 жыхароў, дзейнічала Свята-Георгіеўская царква. Тады сяло з жалезным заводам належала мазырскаму войту Адаму Стоцкаму[9]. Апрацоўкай жалеза займаліся жыхары паселішча Тульгавіцкая Рудня, адну з найранейшых згадак пра якую сустракаецца пад 1790 годам у метрычным запісе Юравіцкага касцёла аб шлюбе Мацея і Пракседы Шацілаў[10]. У 1845 годзе складзены інвентар маёнтка Тульгавічы паноў Солтанаў[11].

У паслярэформенны перыяд сяло месцілася ў Юравіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. На 1864 год згаданая прыходская, 6 класа, драўляная Св. Георгіеўская царква ў Тульгавічах і прыпісная драўляная Свята-Троіцкая царква ў Кажушках. Колькасць вернікаў — 328 душ мужчынскага і 386 жаночага полу[12]. Частка жыхароў Тульгавічаў (пераважна з Рудні Тульгавіцкай) трымалася рыма-каталіцызму. У тым жа 1864 г. яны (Шацілы, Лісоўскія, Гулевічы, Дудоўскія, Валасюкі, Краснабароды) разам з іншымі вернікамі звярнуліся да Яго Эксцэленцыі мітрапаліта Станеўскага са скаргай на знішчэнне парафіі і руйнаванне касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі ў Юравічах[13] У 1873 годзе ў сяле замест старога ўзведзены новы драўляны будынак царквы, якая ў наступным годзе знішчана пажарам. Таму ў даведніку 1879 года сказана, што ролю прыходскай пэўны час выконвала кажушкаўская прыпісная Свята-Троіцкая царква[14]. На 1876 год у маёнтку Тульгавічы налічвалася 1468 дзесяцін зямлі. Паводле спіса землеўладальнікаў Мінскай губерні на 1889 года добра належалі Адольфу і Мікалаю, сынам Максіміліяна (адпаведна 610 і 600 дзесяцін), Атону, сыну Аляксандра (629 дзесяцін), Яўгеніі, дачцэ Юзафа (624 дзесяцін) Солтанам[15]. У 1897 годзе ў вёсцы 87 двароў, 630 жыхароў, царкоўна-прыходская школа, хлебазапасная крама, вятрак і конны млын, карчма. У суседняй вёсцы Тульгавіцкая Рудня было 26 двароў з 87 жыхарамі. Падчас пажару 8 мая 1899 года ў Тульгавічах згарэў 51 двор. На 1909 год у Тульгавічах налічвалася 123 двары з 833 жыхарамі. Тут месціліся фальваркі Канавалава (1 двор, 20 жыхароў) і Макушнікава (1 двор, 16 жыхароў), Солтана (1 двор, 15 жыхароў)[16]. У 1911 годзе маёнтак Тульгавічы дзялілі між сабой Мечыслаў, Іардан, Канстанцін, сыны Мікалая, Перасвет-Солтаны (ува ўсіх па 454 дзесяціны), ды іх брат Браніслаў, доля якога складала 218 дзесяцін. Па 24 дзесяціны зямлі мелі ў Тульгавічах нашчадкі колішніх руднікаў, браты Іосіф і Уладзімір, сыны Казіміра, Краснабароды. Тамсама валодалі зямлёй Радзівон Васільевіч Канавалаў (906 дзесяцін), Георгій Міхайлавіч Макушнікаў (906 дзесяцін), Мікалай Аляксандравіч Максімоўскі (638 дзесяцін) і Марыя Іванаўна Максімоўская (639 дзесяцін); у гэты раз маёнткі ўсіх чатырох запісаныя пад назвай Новы Двор Юравіцкай воласці[17] (яшчэ Новы Двор больш за сотню гадоў існаваў у Алексічах).

Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]

З 8 снежня 1926 года (да аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 годзе) — цэнтр Тульгавіцкага сельсавета Юравіцкага, з 8 ліпеня 1931 года Хойніцкага раёна, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай вобласці.

У 1930 годзе арганізаваны калгасы «Чырванамайск» і «Чырвоны Кастрычнік», у вёсцы працавалі кузня, паравы млын, стальмашня.

У чэрвені 1943 годзе партызаны знішчылі нямецкі гарнізон, які месціўся ў вёсцы. Карнікі зруйнавалі частку вёскі і забілі 22 чалавекі. На фронце загінулі 186 жыхароў. Вёска вызвалена 25 лістапада 1943 года.

Паводле перапісу 1959 года ў вёсцы налічвалася 1134 жыхары, тут месцілася цэнтральная сядзіба калгаса імя А. А. Жданава, у складзе якога былі вёскі Буда, Ламачы, Ломыш. Існавалі камбінат бытавога абслугоўвання, лясніцтва, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, ветэрынарны участак, аддзяленне сувязі, участковая бальніца, тры крамы.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Акты Литовской метрики. Собр. Ф. И. Леонтовичем. Т. 1. Вып. 2. — Варшава, 1897. № 747; Акты Литовско-Русского государства. Вып 1. Т. 2. (1390—1529). / Сост. М. Довнар-Запольский. — Москва, 1897. С. 119—120
  3. Литовская Метрика. Книга записей 8. (1499—1514). Подгот. А. Балюлис. — Вильнюс, 1995. С. 259
  4. Литовская Метрика. Книга записей 8. (1499—1514). Подгот. А. Балюлис. — Вильнюс, 1995. С. 392—393
  5. Архив Юго-Западной России. — Ч. 7. — Т. 1: Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 644
  6. Русская историческая библиотека. — Т. XXXІІІ: Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3: Книги публичных дел. Переписи войска Литовского. — Петроград, 1915. Стб. 1235
  7. Źródła dziejowe. T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. IX. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 96
  8. Załęski S. Jezuici w Polsce. Kraków, 1905. T. 4. Cz. 4: Kolegia i domy założone za królów Jana Kazimierza, Michała, Jana III, obydwóch Sasów i Stanisława Augusta. 1648—1773. § 190. Rezydencya w Jurowiczach 1673—1773. — Misya w Mozyrze i Brahiniu w województwie mińskiem, dyecezyi wileńskiej 1724—1773. S. 1550
  9. Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 71, 74
  10. НГАБ у Мінску. Ф. 937. Воп. 4. Спр. 60. А. 66адв.
  11. НГАБ. Ф. 142. Воп.1. Спр. 1473. А. 1 — 41
  12. Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. — Санкт-Петербург, 1864. С. 305
  13. НГАБ. Ф. 1781. Воп. 32. Спр. 112. А. 2 — 3адв.
  14. Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 134—136
  15. Список замлевладельцев Минской губернии. 1889 г. — Минск, 1889. С. 375—376
  16. Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 202
  17. Список замлевладельцев Минской губернии. 1911. — Б. м. С. 2, 5, 45

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]