26-ы Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад»

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

XXVI Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад» — міжнародны кінафестываль, які прайшоў з 1 па 8 лістапада 2019 года ў Мінску. У яго межах адбыўся Дзень віртуальнай рэальнасці на асобнай секцыі VR-карцін з Польшчы, Літвы, Францыі, Беларусі, Аргенціны, Чэхіі і ЗША, а таксама воркшопы, лекцыі і пітчынг[ru].[1][2]

Конкурсная праграма[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны конкурс ігравога кіно[правіць | правіць зыходнік]

Назва Рэжысёр(ы) Краіны-вытворцы Спасылкі
«А потым мы танцавалі» Леван Акін Швецыя Грузія Францыя IMDb Listapad
«Атлантыда» Валянцін Васяновіч Украіна IMDb Listapad
«Басаногі бягун» Мірлан Абдыкалыкаў Кыргызстан IMDb Listapad
«Бацька» Крысціна Грозева, Петар Вылчанаў Балгарыя Грэцыя IMDb Listapad
«Бывай, мой сын» Ван Сяашуай Кітай IMDb Listapad
«Злачынны чалавек» Дзмітрый Герасімавіч Мамулія Грузія Расія IMDb Listapad
«Керасін» Юсуп Разыкаў Расія IMDb Listapad
«Размаляваная птушка» Вацлаў Маргаўл Чэхія Славакія Украіна IMDb
«Трэнінг асобаснага росту» Фархат Шарыпаў Казахстан IMDb
«Удых-выдых» Дзіта Цінцадзэ Грузія Расія Сцяг Швецыі IMDb
«Уяўны воўк» Валерыя Гай Германіка Расія IMDb
«Цела Божае» Ян Камаса Польшча IMDb

Пераможцы[правіць | правіць зыходнік]

Гран-пры «Золата Лістапада» за найлепшы фільм атрымала ўкраінская антыўтопія Валянціна Васяновіча «Атлантыда». Адразу тры ўзнагароды Мінскага міжнароднага кінафестывалю адышлі беларускаму дакументалісту Андрэю Куцілу. Кшыштаф Занусі атрымаў прыз Прэзідэнта Беларусі «За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве», а польская карціна «Цела Божае» стала найлепшым ігравым фільмам з пункту гледжання гледачоў[3].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]