Перайсці да зместу

30-я асобная чыгуначная брыгада

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
30-я Чырванасцяжная асобная чыгуначная брыгада
Гады існавання з 1941 г.
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Транспартныя войскі
Тып воінская часць
Дыслакацыя Слуцк
Удзел у

30-я Чырванасцяжная асобная чыгуначная брыгада — адно з падраздзяленняў транспартных войск Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.

30-я чыгуначная брыгада была заснавана ў 1941 годзе ў Мічурынску Тамбоўскай вобласці. У перыяд наступальных аперацый савецкіх войскаў Паўночна-Заходняга, Прыбалтыйскага і Ленінградскага франтоў ваеннаслужачыя 30-й асобнай чыгуначнай брыгады аднавілі 1225 кіламетраў чыгуначных пуцей і каля 200 мастоў, пабудавалі каля 230 кіламетраў новых дарог. Пасля вайны брыгада займалася аднаўленнем чыгуначнай гаспадаркі Данбаса.

У 1965 годзе брыгада была перадыслацыравана з Мічурынска ў Мінск. Знаходзячыся ў БССР, вайскоўцы прынялі ўдзел у ліквідацыі наступства аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці, у 1993 годзе брыгада была перадыслацыравана ў з Мінска ў Жодзіна. У 2011 годзе, шляхам аб’яднання 30-й і 307-й чыгуначнай брыгады, 30-я чыгуначная брыгада была перамешчана ў Слуцк, дзе знаходзіцца і да гэтага часу.

У склад 30-й чыгуначнай брыгады ўваходзяць наступныя падраздзяленні:

  • 71-ы пуцявы чыгуначны батальён;
  • 77-ы асобны маставой чыгуначны батальён;
  • 174-ы асобны чыгуначны батальён механізацыі;
  • 259-ы асобны мабільна-аднаўленчы чыгуначны батальён;
  • Рамонтны батальён;
  • Рота матэрыяльнага забеспячэння;
  • Школа падрыхтоўкі малодшых спецыялістаў;