39-я стралковая дывізія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
39-я стралковая дывізія
Краіна
Тып дывізія і стралковая дывізія РСЧА[d]
Удзел у

39-я стралковая дывізія — воінскае злучэнне Узброеных Сіл СССР у Вялікай Айчыннай вайне

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Сфарміравана 20.07.1922 года на базе 104-й стралковай брыгады 35-й стралковай дывізіі як 1-я Забайкальская стралковая дывізія, затым перайменавана ў Ціхаакіянскую стралковую дывізію, у 1936 годзе перайменавана ў 39-ю Ціхаакіянскую стралковую дывізію.

У 1929 годзе вяла баявыя дзеянні на поўнач ад возера Ханка.

У жніўні 1938 года часткай сіл удзельнічала ў Хасанскіх баях.

На 22.06.1941 года дыслакавалася ў г. Дальнягорск.

У баявых дзеяннях падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзелу не прымала.

З пачаткам баявых дзеянняў з Японіяй і Маньчжурскай стратэгічнай аперацыі знаходзілася ў другім эшалоне ўдарнай групоўкі арміі.

17 мая 1957 года перафармавана ў 129-ю мотастралковую дывізію.

22 лютага 1968 года ўзнагароджана ордэнам Кутузава 2-й ступені.

Цяпер — 392-і акруговы навучальны Ціхаакіянскі Чырванасцяжны ордэна Кутузава цэнтр падрыхтоўкі малодшых спецыялістаў імя Героя Савецкага Саюза Маршала В. І. Пятрова[1].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 1945 год.

  • 50-ы стралковы Чыцінскі полк
  • 199-ы стралковы полк
  • 254-ы стралковы полк
  • 15-ы артылерыйскі полк
  • 87-ы гаўбічны артылерыйскі полк
  • 83-і асобны знішчальна-супрацьтанкавы дывізіён
  • 455-ы зенітна-артылерыйскі дывізіён
  • 16-я асобная разведвальная рота
  • 71-ы асобны сапёрны батальён
  • 924-ы асобны батальён сувязі
  • 62-і медыка-санітарны батальён
  • 47-я асобная рота хімічны абароны
  • 57-я аўтатранспартная рота
  • 2-я рамонтна-аднаўленчая рота
  • 100-я палявая хлебапякарня
  • 135-я палявая паштовая станцыя
  • 248-я палявая каса Дзяржбанка

Камандзір[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Боевой путь соединения. Совет ветеранов ОУЦ. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2020. Праверана 5 лютага 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белобородов А. П. Прорыв на Харбин. — М.: Воениздат, 1982.
  • Феськов В. И., Голиков В. И., Калашников К. А., Слугин С. А. Вооружённые Силы СССР после Второй мировой войны: от Красной Армии к Советской. Часть 1: Сухопутные войска. — Томск: Издательство Томского университета, 2013. — 640 p. — ISBN 978-5-89503-530-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]